Польскі аддзел швейцарскага выдавецтва “Noir sur Blanc” з назвай Oficyna Literacka Noir sur Blanc на сваім сайце падзяліўся планамі на будучыню па выпуску навінак, сярод якіх — пераклад на польскую мову рамана “Чырвоны крыж” Сашы Філіпенкі.
“Кранальная гісторыя пра віну, памяць і міжпакаленчую блізкасць, якая раскрывае праўду пра чалавечую прыроду”, — гаворыцца ў кароткім апісанні кнігі на сайце выдавецтва.
Над перакладам працавала Агнешка Савіньска (Agnieszka Sowińska), а сама кніга выйдзе ў верасні 2026 году ў папяровым і электронным фарматах.
У 2025 годзе “Чырвоны крыж” Сашы Філіпенкі пабачыў свет у выдавецтве Gutenberg Publisher у перакладзе на беларускую мову (арыгінальна раман быў напісаны аўтарам па-расейску).






