Tag: навінкі

Выходзіць кніга Сяргея Сурыновіча пра віцебскіх падлеткаў

Сяргей Сурыновіч напісаў зборнік псіхалагічных апавяданняў пра віцебскіх падлеткаў “Нулявы мерыдыян”. Кніга неўзабаве выйдзе з друку, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў. Кніга ілюстраваная, змяшчае 10 апавяданняў. Рэдактаркай выступіла Крысціна Курчанкова. Героі кнігі — кіберспартсмены, блогеры, мастакі камп’ютарнай графікі — жывуць заціснутымі ў вакуум сацыяльных сетак і бацькоўскіх чаканняў, але… “Сапраўднае жыццё […]

На “Прадмове” ў Празе і Варшаве прэзентуюць анталогію “Пакаленне Чарнобыля”

Да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС выдавецтва “Пфляўмбаўм” выпускае анталогію тэкстаў “дзяцей Чарнобыля”. Укладальніцы кнігі “Пакаленне Чарнобыля / Покоління Чорнобіля” — беларуская пісьменніца Вольга Касцюк і ўкраінская даследчыца культуры, куратарка і пісьменніца Катарына Батанава. Зборнік аб’яднаў мастацкія і публіцыстычныя тэксты. Дзякуючы анталогіі чытачкі і чытачы могуць паглядзець на чарнобыльскую катастрофу з […]

Выйшла новая кніга вершаў Вольгі Гронскай

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшаў паэтычны зборнік Вольгі Гронскай “Дрэвы і лініі”. Ілюстрацыю да кнігі зрабіла Дар’я Гоманава. Навінку неўзабаве можна будзе замовіць праз сайт выдавецтва. “У размове пра творчасць таго ці іншага паэта або паэткі мы гаворым пра яго ці яе вершы і вельмі рэдка — пра паэзію. […]

Дзве часткі рамана “Хвілінка” Бабкова перавыдалі пад адной вокладкай

Пабачыла свет новае выданне “Хвілінкі” Ігара Бабкова — цяпер пад адной вокладкай дзве часткі з дадаткам у выглядзе “Трох размоў на Лютэранскай горцы”. “Хвілінка” — гэта раман-успамін, раман-утопія, раман-прытулак. Гісторыя пра менскую кавярню, што існавала ў 80-х, але не прамінула разам з эпохай. Вырашыла застацца: са сваімі наведвальнікамі, іх мроямі, […]

У перакладзе на беларускую мову выйшаў раман пра Браслаў

У выдавецтве “Папуры” выйшаў дэбютны раман пісьменніцы Хелены Пабяржынай “Ўалсарб”, які апавяае пра горад Браслаў і рэальныя гістарычныя падзеі ў жанры “магічны рэалізм”. У цэнтры твору — дзяўчынка, якая ўвесь час гуляе са словамі. Яна жыве ў свеце, які стварыў для яе Пан Бог Дзед. Дзяўчынка цікаўная і самотная. Імаверна, […]

У Быдгашчы выйшаў збор публіцыстыкі Альбіна Стаповіча

Выдавецтва Універсітэту Казіміра Вялікага ў Быдгашчы выпусціла фундаментальны збор публіцыстычнай спадчыны беларускага палітыка і музыказнаўцы міжваеннага часу Альбіна Стаповіча. Кніга — плён шматгадовай працы праф. Алены Глагоўскай. Альбін Стаповіч (1894—1934) — адзін з найпрыкметнейшых беларускіх дзеячаў у Вільні ў 1920-я — 1930-я гады. Выкладчык і кіраўнік хора Віленскай беларускай гімназіі, […]

Аляксандр Карнаўх напісаў новы раман “Той, хто дае імёны”

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новага рамана сёлетняга фіналіста Прэміі Гедройця Аляксандра Карнаўха “Той, хто дае імёны”, які ёсць працягам папярэдняй кнігі “Халодныя землі”. “Што Сяргей робіць у Нарвегіі, якіх адказаў шукае тут, ля скалы-кафедры, куды людзі прыязджаюць праверыць, наколькі яны жывыя? Летась ён пахаваў жонку. Яна памерла ад хваробы, […]

У Вільні на “Прадмове” прэзентуюць кнігу карэйска-нямецкага філосафа

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла першая кніга карэйска-нямецкага філосафа Бён-Чхоль Хана (р. 1959) “Дух надзеi: супраць грамадства страху” ў перакладзе на беларускую Аляксандры Логвінавай. Жывая прэзентацыя кнігі пройдзе на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 18 кастрычніка ў Вільні. У кнізе “Дух надзеi: супраць грамадства страху” Бён-Чхоль Хана, разважаючы ў рэчышчы сацыяльнай крытыкі, […]

У Кацярыны Ваданосавай выходзіць новая кніга вершаў

У выдавецтве Фонда “Камунікат” неўзабаве выйдзе здруку другая кніга вершаў Кацярыны Ваданосавай “Рэха дому”. Зборнік ужо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, адпраўка кніг чакаецца пасля 10 лістапада. Над кнігай таксама працавала мастачка Аляксандра Канафальская, якая напоўніла кнігу вялікай колькасцю ілюстрацый. Сама аўтарка паабяцала рыхтаваць новыя прэзентацыі ў розных гарадах Еўропы, […]

Сяргей Абламейка напісаў раман у апавяданнях — навінка

У праскім выдавецтве Vesna Books выйшла новая кніга Сяргея Абламейкі “Горная краіна”, напісаная ў жанры Composite Novel (раман у апавяданнях). “Гэта іранічная, месцамі жорсткая і абсурдная хроніка жыцця ў нейкай далёкай і адначасова вельмі блізкай Горнай краіне, поўная іншасказання і гратэску”, — тлумачыць сам аўтар і дзякуе выдаўчыні Весене Вашко, рэдактару […]