Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла пра падпісанне дамоваў на выданне кніг Евы Вежнавец і Вальжыны Морт у перакладах на польскую мову.
Кнігі маюць выйсці ў выдавецтве Kolegium Europy Wschodniej. У перакладзе знакамітага польскага паэта Богдана Задуры рыхтуецца кніга паэзіі Вальжыны Морт “Песні для мёртвых і ўваскрэслых”. А таксама над раманам Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” працуе перакладчыца Малгажата Бухалік.