Кніга Вежнавец — у шорт-лісце прэстыжнай нямецкай прэміі

Гэта нямецкая літаратурная ўзнагарода за замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову. 

Прэмія прысуджаецца штогод «‎Домам культуры свету» і фондам «Elementarteilchen» з 2009 года. Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20000 еўра, а перакладчыкі — 15000 еўра. Пераможца будзе абвешчаны 9 верасня ў Берліне.

Кніга Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” ў перакладзе на нямецкую мову Ціны Вюншман выйшла ў лютым 2023 г. (выдавецтва Zsolnay, Аўстрыя). Аповесць была ўганараваная Літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройця.

фота: сацсеткі Pflaumbaum