Выдавецтва “Папуры” анансавала выхад з друку рамана Эрнэста Хэмінгуэя “Бывай, зброя”. Гэта новы пераклад твора з ангельскай мовы на беларускую, які здзейсніў Сяржук Мядзведзеў. “Бывай, зброя” (A Farewell to Arms) — адзін з самых вядомых твораў Эрнэста Хэмінгуэя ўпершыню быў апублікаваны ў 1929 годзе. Раман апавядае пра кааханне, выбар, чалавечнасць і […]
Tag: пераклады
Выйшаў пераклад рамана Рэмарка “У неба няма ўлюбёнцаў”
Выдавецтва “Папуры” працягвае выдаваць творы Эрыха Марыі Рэмарка ў перакладзе на беларускай мове. Раней выходзілі “Лісабонская ноч”, “Тры таварышы”, “На Заходім фронце без перамен” і “Трыумфальная арка”, а надоечы пабачыў свет раман “У неба няма ўлюбёнцаў”. “Вядомы аўтагоншчык Клерфэ прыязджае ў швейцарскі санаторый «Бэла віста», каб наведаць былога напарніка, які […]
Выйшаў сёмы выпуск альманаха “Апостраф” — змест
Выйшаў з друку сёмы выпуск альманаха “Апостраф”. На старонках грунтоўнага выдання чытачы знойдуць паэзію Людмілы Хейдаравай, Андрэя Хадановіча, Дар’і Ліс, апавяданні Змітра Вішнёва і Алеся Вешторта, урыўкі прозы Уладзіміра Някляева і Віктара Казька, а таксама пераклады, эсэ, нататкі Адама Глобуса пра мастацтва і многае іншае. Альманах неўзабаве можна будзе набыць […]
Перавыдалі знакаміты раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам”
Выдавецтва “Папуры” перавыдала класічны раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” у перакладзе Анатоля Бутэвіча. У творы ўзнімаюцца тэмы маральнай адказнасці і ўмення чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, вернасці роднай зямлі і бацькоўскаму дому, кахання і праблемы пакаленняў. “Маладая шляхцянка Юстына жыве ў маёнтку свайго дзядзькі, заможнага […]
Ідзе збор на беларускае выданне кнігі Дэвіда Грэбера “Булшыт Джобз”
Новая выдавецкая ініцыятыва “Дна Няма” збірае грошы на выданне кнігі вядомага антраполага Дэвіда Грэбера “Булшыт Джобз”. Партнёр ініцыятывы — выдавецтва Gutenberg. Дэвід Грэбер (1961-2020) быў антраполагам і адным з самых гучных галасоў Occupy Wall Street, якому прыпісваюць лозунг “Мы — 99%”. Эсэ пра бессэнсоўную працу ён апублікаваў у 2013 годзе, яно стала вірусным і было перакладзена на дзясяткі моў, а праз пяць гадоў […]
Выйшла кніга вершаў Барыса Штэрна ў беларускіх перакладах
У выдавецтве hochroth Minsk выйшаў паэтычны зборнік Барыса Штэрна “Мяжа анёльскай аселасці”. Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута і перакладчык Ігар Крэбс пераклалі і ўклалі кнігу, якая неўзабаве будзе даступная для пакупкі праз сайт выдавецтва. “У выдавецтва hochroth Minsk з’явіўся новы досвед, калі аўтары/аўтаркі паэтычнай серыі рэкамендуюць новых аўтараў/аўтарак для публікацыі. […]
Стартуе набор на Школу маладога пісьменніка — падаць заяўку
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў рады абвесціць новы набор у Школу маладога пісьменніка. Школа працуе з 2012 году як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама […]
У перакладзе на беларускую мову выйшаў раман пра Браслаў
У выдавецтве “Папуры” выйшаў дэбютны раман пісьменніцы Хелены Пабяржынай “Ўалсарб”, які апавяае пра горад Браслаў і рэальныя гістарычныя падзеі ў жанры “магічны рэалізм”. У цэнтры твору — дзяўчынка, якая ўвесь час гуляе са словамі. Яна жыве ў свеце, які стварыў для яе Пан Бог Дзед. Дзяўчынка цікаўная і самотная. Імаверна, […]
16—18 кастрычніка ў Вільні пройдзе ІІ частка фестывалю PRADMOVA (праграма)
16—18 кастрычніка Вільня стане другім горадам, які прыме ў сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” (першым сёлета быў Уроцлаў). Асноўныя імпрэзы фестывалю пройдуць у Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25. Дзіцячыя імпрэзы адбудуцца на базе праекта “Беларуская школка ў Вільні” (Vilniaus, 20). 16 кастрычніка 2026 года, […]
Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста занураецца ва ўспаміны пачынальніка беларускай фатаграфіі Яна Булгака
У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец занураецца ва ўспаміны пачынальніка беларускай і польскай фатаграфіі Яна Булгака “Край дзіцячых гадоў” (выд. “Беларусь”, пер. Т.Г. Вяршыцкай, пер. вершаў С. Законнікава), які нарадзіўся ў кастрычніку 150 гадоў назад. Тая самая вызначальная, пераходная эпоха канца ХІХ — пач. ХХ стст., апошнія дзесяцігоддзі […]





