Іншыя навіны

Зазека Язэп

Зазека Язэп Васілевіч (24.6.1907, в. Восаў, цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. —  27.8.1977, Мінск). Празаік, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1967 г. Нарадзіўся ў сям’і батрака. Закончыў літаратурны факультэт Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску (1936), аспірантуру пры гэтым інстытуце (1940). Працаваў намеснікам дырэктара Беластоцкага педагагічнага інстытута. У першыя гады Вялікай Айчыннай […]

Загорская Ніна

Загорская Ніна Сымонаўна (16.7.1940, в. Загор’е, Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэтка. Сябра СП з 1982 г. Закончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1974). У 1960-х працавала старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебацання. У 1973 г. накіравана на працу адказным сакратаром ў рэдакцыю газеты “Зорька”. З […]

Reportaż poetycki — кніга вершаў Строцава па-польску

Выдавецтва KEW (Kolegium Europy Wschodniej) выпусціла з друку грунтоўны зборнік вершаў Дзмітрыя Строцава з назвай “Reportaż poetycki” (Паэтычны рэпартаж). Тэксты ў кнізе пададзеныя паралельна: арыгіналы па-расейску і пераклады на польскую мову. Паэт Дзмітры Строцаў падзяліўся гэтай навіной у фэйсбуку і анансаваў прэзентацыю кнігі, якая мае адбыцца ў межах фестываля Чэслава […]

Загірбекаў Ахмед

Загірбекаў Ахмед (Ахмед-Шейх) Амарасхабавіч (нар. 5.2.1957). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Нарадзіўся ў Чачэна-Інгушскай АСР. Закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяжаўнага ўніверсітэта (1988), псіхалагічны факультэт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Жыве ў Маладзечна. Піша па-руску. Аўтар кніг паэзіі “Таинственная женщина” (Минск, 2006), “Муза зазеркалья” (Минск, 2008), “Каспийский ветер” (Минск, 2012).

Завея Людміла

Завея Людміла (сапр. Малеціна Людміла Васільеўна) (нар. 4.11.1955, п. Руднік, Джэзказганскі р-н Карагандзінскай вобл., Казахстан). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Дзяцінства правяла ў в. Якшычы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Клецкую сярэднюю школу. З 1971 г. жыве ў Мінску. Была пастаяннай аўтаркай клецкай раённай газеты “Да новых перамог”. Вершы публікаваліся […]

Забалоцкая Людміла

Забалоцкая Людміла (сапр. Саламаха Людміла Васілеўна) (27.12.1949, Крычаў, Магілёўская вобл. — 28.11.2021, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Сябра СП з 1990 г. Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1968 г. закончыла Крычаўскую медыцынскую вучэльню, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты “Іскра”. У 1974 г. закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974—1984 гг. навуковы […]

Па-беларуску выйшала культавае ізраільскае фэнтэзі

Выдавецтва “Логвінаў” пры падтрымцы амбасады Ізраіля выпусціла кнігу фэнтэзі пісьменніцы Гагар Янай “Скрадальнік лекаў”. Пераклаў з іўрыту Павал Касцюкевіч. “Скрадальнік лекаў” — гэта першая кніга з серыі “Левіятан з Вавілоніі”. Рэдагаваў беларускі тэкст піьсменнік Валер Гапееў, які выклаў свае ўражанні ад твору ў рэцэнзіі на сайце Bellit.store. “Дагэтуль у мяне […]

“Слёзы на вецер” Дар’і Бялькевіч зноў можна купіць

Тры гады таму ў выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў дэбютны зборнік вершаў паэткі і культурнай мэнэджаркі Дар’і Бялькевіч “Слёзы на вецер”. Цяпер выдавецтва дадрукавала наклад гэтай кнігі і яе зноў можна знайсці ў продажы. Новае выданне, якое мае прыемную навобмацак вокладку софт-тач, 68 старонак з ілюстрацыямі Дашы Куліковай, можна будзе купіць у […]

Адчайная дудка Багушэвіча — выпуск падкасту “Спіс на лета”

Новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by прысвечаны аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры — Францішку Багушэвічу. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Макабрычныя танцы і надрыўная музыка сто трыццаць год таму, водгулле якой чуем і сёння: размова пра чалавека, […]

Брытанцы не дазваляюць выдаваць Гары Потэра па-беларуску

У выдавецтве “Янушкевіч” расказалі пра поспехі і праблемы апошніх 6 месяцаў. Сярод іншага паведамляецца пра тое, што ніяк не ўдаецца паразумецца з праваўладальнікамі серыі кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра, праз тое, што Рэспубліка Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі. “Гары Потэра не будзе. Мы не знайшлі ўзаемапаразумення з праваўладальнікамі. Яны […]