Рознае

Кніга Юлі Цімафеевай — у шорт-лісце Walcott Poetry Prize

Зборнік вершаў і дзённікаў Юлі Цімафеевай “Motherfield”, перакладзены на англійскую Вальжынай Морт і Ханіфам Абдуракібам (выдавецтва Deep Vellum Publishing), увайшоў у кароткі спіс з 15 прэтэндэнтаў на прэстыжную амерыканскую прэмію імя Дэрэка Ўолката. Пераможца будзе абвешчаны 2 лістапада 2023 года. Узнагарода прысуджаецца за англамоўную паэтычную кнігу, напісаную не-грамадзянінам або не-грамадзянкай […]

Рэмарк, Янкута, Вайтоўская: анонсы выдавецтва “Янушкевіч”

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новых кніг.
“Неўзабаве пачнецца восень і, як заўсёды, мы рыхтуем навінкі на гэты час. — піша выдавецтва. — Літаральна праз пару дзён у друк будзе здадзены раман Эрыха Марыя Рэмарка “Чорны абеліск” (у перакладзе Іны Хоміч).

У Вільні прададуць першае выданне “Апосталу” братоў Мамонічаў

Адметнасцю 78-га віленскага аўкцыёну старадрукаў і адным з самых дарагіх лотаў усёй калекцыі з’яўляецца кніга «Апостол. Деяния апостольская и послания соборная, и послания святаго апостола Павла» надрукаваная ў друкарні Лявона і Кузьмы Мамонічаў у Вільні. На аўкцыёне прадстаўлена першае віленскае выданне на стараславянскай мове на 273 арыгінальных старонках. У сусветных […]

Серыя “Паэты планеты” аднавілася ў Беластоку

Серыя “Паэты планеты”, у якой выйшла сотня перакладных і арыгінальных зборнікаў паэзіі, аднавіла свой выхад у Беластоку. Вядомая серыя вершаваных малафарматных кніг працягнула свой выхад пры ўдзеле фонда Kamunikat. Новы выпуск серыі — выбраныя вершы Уладзіміра Арлова. Укладальнік Лявон Баршчэўскі. Кнігу ўжо можна набыць у анлайн-кнігарні Kamunikat.org.

Кніга Вежнавец — у шорт-лісце прэстыжнай нямецкай прэміі

Гэта нямецкая літаратурная ўзнагарода за замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову.  Прэмія прысуджаецца штогод «‎Домам культуры свету» і фондам «Elementarteilchen» з 2009 года. Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20000 еўра, а перакладчыкі — 15000 еўра. Пераможца будзе абвешчаны 9 верасня ў Берліне. Кніга Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” ў перакладзе на нямецкую мову Ціны Вюншман выйшла ў лютым 2023 г. […]

Зямля над белай ракой

Праграмная рада тыднёвіка “Ніва” выпусціла новы паэтычны зборнік Андрэя Сцепанюка — “Зямля над белай ракой”. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя пасля 2016 года, калі выйшла першая кніга аўтара, “Распісаны квадрат”; многія з іх друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” і тыднёвіку “Ніва”. Прапануем чытачам слова ад рэдактара свежавыдадзенай кнігі — Яўгена Вапы. […]

Прэм’ера спектакля па рамане «Плошча Перамогі»

12 жніўня а 19:00 на сцэне TR Warszawa пройдзе прэм’ерны паказ спектакля «Плошча Перамогі» паводле рамана Альгерда Бахарэвіча ў рамках тэатральнага фэстывалю INEX FEST Inexkult. Ролі выконваюць: Мікалай Стонька, Ігар Сігоў, Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Яўгенія Кульбачная, Алег Гарбуз, Кірыл Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Аляксандр Гарцуеў, Зоя Белахвосьцік, Сяргей Чуб, Аляксандр […]