Паэтка Валерыя Ваўкагонава выдала свой першы зборнік вершаў з назвай “Гимнастика для глаз”, у які ўвайшлі тэксты напісаныя з 2011 па 2026 год. Як адзначае сама аўтарка, больш за 80% кнігі напісана на расейскай мове, рэшта — па-беларуску.
“Гэта самвыдат. Я звярнулася ў 9 беларускіх выдавецтваў у эміграцыі і ўсе мне адмовілі”, — дзеліцца гісторыяй з’яўлення кнігі Валерыя Ваўкагонава і дадае, што адмаўлялі або праз распісаныя планы выдавецтваў на год, або праз расейскамоўнасць вершаў, або без тлумачэння прычыны лаканічным “на жаль, дапамагчы не зможам”. Таму, пракансультаваўшыся на тэму самвыдату з Паўлам Анціпавым, і з маральнай падтрымкай Тоні Лашдэн аўтарка самастойна выдала свой дэбютны зборнік.
Дызайн і вёрстку Валерыя Ваўкагонава зрабіла сама, вокладку кнігі намалявала Каця Гліман, рэдактаркай выступіла Віка Т.
Больш інфармацыі пра зборнік “Гимнастика для глаз” і магчымасць яго пакупкі — у інстаграме аўтаркі.








