Паэтка Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Прагу, Браціславу, Цюрых, Вену, Берлін з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. Менавіта “Лірыка” стане адным з галоўных пунктаў вераснёўскіх сустрэч з чытачамі.
Падчас размовы гаворка пойдзе:
- пра кнігу “Лірыка” і прынцыпы адбору вершаў для яе
- пра паэзію, напісаную паміж Радзімай і эміграцыяй
- пра боль страты, надзею і здольнасць слова вяртаць унутраную раўнавагу
- пра тое, чаму вершы Насты Кудасавай асабліва важна слухаць у аўтарскім выкананні
- пра месца беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай Еўропе.
Гэта будзе не толькі прэзентацыя кнігі, але і шчырая размова пра паэзію як спосаб захоўваць памяць, пераадольваць адлегласць і заставацца сабой.
Расклад сустрэчаў:
10 верасня / Прага

Пачатак а 19:00
Cafe Time Music — Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)
11 верасня / Браціслава
Пачатак а 17:45
Bratislavska Platforma Mladych
Štefanikova 35
12 верасня / Вена
Пачатак а 18:00
Unlimited Democracy
Operngasse 20, 1040 Wien, Austria
13 верасня / Цюрых
Пачатак а 18:00
Josefstrasse 102, 8005 Zürich
Punto de Encuentro
Час і месца сустрэчы ў Берліне яшчэ ўзгадняюцца.
На кожнай прэзентацыі будзе набыць кнігі Фундацыі Kamunikat.org.
Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак беларускай сучаснай літаратуры. Спалучае вернасць класічнай форме з адважнай вобразнасцю і моватворчасцю. Аўтарка сямі паэтычных кніг: «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Я працягваю» (2023), «Побач» (2023), «Лірыка» (2026). Лаўрэатка прэміі «Кніга года — 2016», Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова (2021), прэміяў «Гліняны Вялес» і імя Наталлі Арсенневай за кнігу «Побач». Нарадзілася ў Рагачове, жыве ў Гдыні (Польшча).
Сустрэчы ладзяцца грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі” і Міжнародным Саюзам беларускіх пісьменнікаў.






