Красавіцкі нумар “Літаратурнай Беларусі” (PDF)

Выйшаў красавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім у традыцыйных рубрыках чытачы знойдуць успаміны пра сяброўства Барадуліна і Калесніка, прозу Міхася Зізюка, вершы ад Ірыны Хадарэнкі, Уладзіміра Васька, Вольгі Грыдзюшкі, а таксама крытыку ажно на тры кніжныя навінкі ды многае іншае.

ЗМЕСТ

ЗГАДКІ: два эсэ Кастуся ЦВІРКІ пра пісьменнікаў Васіля ВІТКУ (1911—1996) і Масея СЯДНЁВА (1913—2001) з цыкла «Човен майго часу»
ПАМЯЦЬ: артыкул Марыі НОВІК «Няхай паэзія множыць скарбніцу духу» пра творчае сяброўства Рыгора БАРАДУЛІНА і Уладзіміра КАЛЕСНІКА
АПОВЕД: «Святыя грэшнікі» Станіслава СУДНІКА
ПРОЗА: апавяданне «Прэзентацыя» Міхася ЗІЗЮКА
ПАЭЗІЯ: вершы Ірыны ХАДАРЭНКА, Уладзіміра ВАСЬКО і Вольгі ГРЫДЗЮШКА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Мечыслава КУРЫЛОВІЧА «Жыццё на скрыжаванні»
НАРЫС: артыкул Анатоля СІДАРЭВІЧА «Небяспечныя сувязі» — пра Алену ВАСІЛЕВІЧ і АСТРОЎСКІХ
КРЫТЫКА: развагі пра кнігі «Не спяшайся ў вырай» Міхася ЗІЗЮКА, «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі» Вольгі ГАПЕЕВАЙ і «Крывавыя санеты» Паўла Орсага ГВЕЗДАСЛАВА ў перакладзе Міхася СКОБЛЫ
ГІСТОРЫІ: артыкул Платона БЯСЕДЗІНА «Вайна з несвабодай: Карэл ЧАПЕК»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа