Янушкевіч купіў правы на выданне двух важных твораў

Па-беларуску мае выйсці легендарны раман Гюнтэра Граса “Бляшаны барабан” і зусім свежы ды актуальны твор польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха “Нуль”, які пабачыў свет 26 лютага 2025 году. Пра набыццё правоў на гэтыя выданні паведаміла выдавецтва “Янушкевіч”.

 Перамовы з праваўладальнікамі пра выданне Гюнтэра Граса доўжыліся амаль год. І вось цяпер перакладчык Сяргей Матырка ўжо працуе над тэкстам “Бляшанага барабана”. Гэты твор у свой час перакуліў пасляваенную нямецкую літаратуру і дагэтуль не страціў актуальнасці. Гісторыя пра тое, як маўчаць, калі трэба гаварыць, і гаварыць, калі ніхто не слухае.

Раман “Нуль” Шчэпана Твардаха пра вайну ва Украіне, гэта не кніга пра подзвігі і героіку, а пра трывожнае чаканне, бруд, страх і лінію фронту, што перасякае чалавечае жыццё. Над перакладам працуе Кацярына Маціеўская.

Загалоўнае фота hrodna.life