Веткаўскі музей стараабрадніцтва сумесна з археолагамі Эрмітажа капаюць бескурганны могільнік зарубінецкай культуры ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Менавіта ў гэтай вёсцы нарадзіўся паэт Анатоль Сыс (1959—2005). Ужо падрыхтаваны раскоп памерам 8 на 24 метры, на якім знялі верхні слой, “пахатнік”, глыбінёй 30 сантыметраў, паведамляе канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі […]
Навіны
Новую серыю кніг для дзяцей распачалі казкай Бураўкіна
Выдавец Раман Цымбераў запачаткаваў новую серыю кніг для дзяцей — “Ветрачок”. Першай выйшла казка Генадзя Бураўкіна “Зай і яблынька”. Таксама ўжо даступныя кнігі для дзяцей ад Андрэя Федарэнкі і Андрэя Налівы. Вершаваная казка вядомага паэта, аўтара слоў знакамітай “Калыханкі” (Доўгі дзень…) Генадзя Бураўкіна (1936—2014) вучыць маленькіх чытачоў асновам дабрыні і спагады. […]
Музей Якуба Коласа запрашае на экскурсію па Стаўпеччыне
2 жніўня 2025 году музей Якуба Коласа запрашае на чарговае падарожжа па Стаўбцоўшчыне. Гэтым разам арганізатары абяцаюць вандроўку з разгадванем таямніц незнаёмых Стоўбцаў і ваколіцаў. – Дзе стаяў двор заснавальніка Стоўбцаў?– Куды ў 1906 годзе Янка Маўр ехаў на ровары?– Які чорт пакінуў “Чортаў камень”?– Дзе знаходзіцца самы авангардны будынак […]
Дом Казіміра Сваяка на Астравеччыне чакае рамонт
У “Доме Казіміра Сваяка” ў вёсцы Барані Астравецкага зробяць рамонт. У будынку месціцца музей паэта, асветніка, аднаго з першых папулярызатараў выкарыстання беларускай мовы ў каталіцкай царкве Канстанціна Стаповіча. У першую чаргу ў музеі адрамантуюць дах, бо праз трэснуты шыфер гарышча залівае дажджом, піша Hrodna.life.Таксама збіраюцца направіць ганак. На рамонт і тэхнічны нагляд плануецца выдаткаваць 11 838 […]
Новае выданне прыгожай кнігі для дзяцей “Сем ружаў”
Выдавецтва “Папуры” перавыдала кнігу казак Надзеі Ясмінскай “Сем ружаў” з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік. Гэтая кніга ў 2016 годзе перамагла адразу ў дзвюх намінацыях Прэміі Цёткі за найлепшае мастацкае афармленне і за найлепшы твор для дзяцей. “Упершыню кніжка выйшла ў 2015 годзе і была маёй першай самастойнай працай пасля выпуску з […]
Апавяданні Сцешыка выходзяць у “Лысым чэрапе” — перадзаказ
Выдавецтва “Лысы чэрап” анансавала выхад новай кнігі апавяданняў “Грязнуля” Канстанціна Сцешыка і адкрыла на яе перадзаказ. Варта нагадаць, што колькасць папярэдніх заказаў вызначае будучы наклад кнігі. “Максімальна поўная падборка апавяданняў вядомага драматурга, аўтара раманаў “Сэрца гарбуна” і “Каждый охотник” Канстанціна Сцешыка. Ад ранніх эксперыментальных мініятур да паўнакроўнай позняй псіхадэліі, вянком […]
Знакамітая кніга для дзяцей упершыню выйшла па-беларуску
Выдавецтва “Папуры” выдала класічную аповесць для дзяцей — “Таямнічы сад” аўтарства Фрэнсіс Элізы Ходжсан Бёрнет (Frances Eliza Hodgson Burnett, 1849—1924). Кнігу пераклала на беларускую мову Алена Пятровіч. За мастацкае афармленне адказвала мастачка Лізавета Лянкевіч. У “Таямнічым садзе” апавядаецца пра дзяўчынку Мэры — 10-гадовую дачку заможных бацькоў, разбэшчаную і свавольную. Яна прызвычаілася рабіць, […]
26 ліпеня пройдзе свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”
Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, што праводзіцца ў месцы сілы і натхнення паэта непадалёк ад Маладзечна. Мерапрыемства пройдзе 26 ліпеня з 16 па 20 гадзіну. Менавіта ў вёску Ракуцёўшчына на адпачынак летам 1911 года прыехаў гімназіст з Яраслаўля, а вяртаўся — беларускі пісьменнік Максім […]
Перадзамова на кнігу “Вайсковыя могілкі ў Мінску”
Выдавец Раман Цымбераў адкрыў папярэдні заказ на кнігу Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва “Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць”. Пры замове і папярэдняй аплаце да 5 жніўня будзе дзейнічаць зніжка. АНАТАЦЫЯ: Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінску. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. […]
У серыі “Паэты планеты” вышла дзве навінкі
Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што два новыя зборнікі з серыі “Паэты планеты” ўжо паступілі ў продаж. Гэта выбранае Лесі Украінкі і “Эпіграмы і афарызмы” Фрыдрыха фон Логау. Афарыстычныя творы нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау (1604—1655) былі напісаны збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе. За сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання […]