Навіны

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава

21 студзеня стала вядома пра смерць Ірыны Быкавай, удавы класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. 13 студзеня спадарыні Ірыне споўнілася 99 гадоў. Шчыра спачуваем блізкім. Сумнай навіной падзяліўся ў сацсетках Сяргей Навумчык. У снежні 2025 году Ірына Быкава трапіла ў 6-ю траўматалагічную клініку, дзе пацвердзіўся пералом сьцягна, а таксама ёй паставілі […]

Віктар Марціновіч напісаў кнігу для дзяцей

У выдавецтве “Открытая книга” (Адкрытая кніга) выйшла гісторыя для дзяцей “Хлопчык, у якого не было хваста” аўтарства Віктара Марціновіча. Гэтай “экалагічнай казкай для хвастатых і бясхвостых” Віктар Марціновіч дэбютуе як пісьменнік для дзяцей. Анатацыя: “Ці ўяўлялі вы калі-небудзь, гладзячы сваю любімую котку, што яна (альбо іншая, падобная да яе пухнатая […]

“Голы звер” Зарэцкага выходзіць у аўдыяфармаце

Ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая агучвае творы пісьменнікаў 20—30-х гадоў, у тым ліку рэпрэсаваных, працягвае другі сезон праекту. Гэтым разам агучылі апосвесць “Голы звер” Міхася Зарэцкага. Твор выйшаў у 1926 годзе і адразу стаў неймаверна папулярным, гэты бэстсэлер масава выкрадалі з бібліятэк. “Мінулі 100 гадоў. Мы стварылі аўдыёварыянт гэтай кнігі. Ці […]

Прэзентацыя кнігі пра Крэва і ваколіцы — 22 студзеня

У межах кіналекторыю “Кіно і кніга” кнігарня “Акадэмкніга” запрашае на прэзентацыю зборніка навуковых артыкулаў “Крэва і акруга: гісторыя, археалогія, культурная спадчына” з удзелам дырэктара Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вадзіма Лакізы. Сустрэчу, якая пройдзе 22 студзеня а 19 гадзіне ў кінатэатры “Піянер”, будзе мадэраваць гісторык Алег Дзярновіч. Перад наведнікамі выступяць Віталь […]

Людміла Рублеўская напісала кнігу падарожных эсэ

Выдавецтва “Беларусь” у канцы 2025 году выпусціла з друку нон-фікшн кнігу пісьменніцы Людмілы Рублеўскай “Пісьменніцкія вандроўкі”. Навінка ўяўляе сабой зборнік падарожных эсэ і разам з тым можа служыць даведнікам у вандроўках па Беларусі. “Гатычны млын у Пагосце, дарога, брукаваная трылінкай, сядзіба вупыроў-Валадковічаў, якія спалі ўдзень, а працавалі ноччу, ягіпецкая піраміда […]

Раман. Апавяданні. Дзённікі — перавыдалі Вячаслава Адамчыка

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпусціла з друку 30-ы том серыі “Залатая калекцыя беларускай літаратуры”, які склалі творы празаіка Вячаслава Адамчыка (1933—2001). У кнігу ўвайшлі самы знакаміты раман аўтара “Чужая Бацькаўшчына” (1978), выбраныя апавяданні і дзённікі. Сын Вячаслава Адамчыка пісьменнік і мастак Адам Глобус паведаміў пра навінку ў сацсетках, зацеміўшы, што “амаль […]

Выйшаў штогадовы гарадзенскі альманах “Новы замак”

Напярэдадні Новага года выйшаў з друку 14-ы нумар штогадовага гарадзенскага літаратурнага альманаха “Новы замак”. У выданні публікуюцца літаратурныя творы творцаў з Гарадзеншчыны. Адкрывае альманах раздзел з паэзіяй Святланы Адамовіч, Дануты Бічэль, Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Міколы Канановіча, Альжбеты Кеда, Віктара Сазонава, Станіслава Судніка, Янкі Трацяка. Рубрыка “Проза” знаёміць чытачоў з […]

Выйшаў зборнік апавяданняў “Гісторыі на Раство”

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла анталогія “Гісторыі на Раство”, у якую увайшлі апавяданні на калядную тэму ад розных аўтараў, як айчынных, так і замежных. Укладальніцай выступіла Наталля Шэіна. У зборніку калядных твораў “Гісторыі на Раство” чытачы знойдуць апавяданні Марыі Багдановіч, маці Максіма Багдановіча ў перакладзе Франца Корзуна, замежных класікаў – […]

У студзені прэзентуюць 6 сшытак архіўных матэрыялаў Адама Багдановіча

Напрыканцы 2025 году пабачыла свет выданне “Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча. Сшытак 6”. Яно працягвае традыцыю выдання музейных сшыткаў. У фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча захоўваецца найбагацейшы архіў Адама Багдановіча, які ўключае сотні дакументаў, рукапісаў, машынапісаў і лістоў. Шосты сшытак склала непублікаваная раней мемуарная спадчына Адама Багдановіча, […]

Глобус напісаў кнігу пра Сыса

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга Адама Глобуса з назвай “Наш паэт Анатоль Сыс”, дзе аўтар дзеліцца сваімі ўспамінамі і назіраннямі пра аднаго з найадметнейшых беларускіх літаратараў пакалення “Тутэйшых”. “У кнізе аўтар сабраў свае нататкі пра творцу, з якім яму давялося працаваць, сябраваць і ствараць літаратурнае аб’яднанне «Тутэйшыя». Супярэчлівая […]