Магіла Алеся Разанава знаходзіцца на Паўночных могілках Мінска. Нядаўна на ёй быў усталяваны прыгожы надмагільны помнік. Для тых, хто жадаў бы прынесці кветкі вялікаму беларускаму паэту, падаем каардынаты пахавання: Паўночныя могілкі-1 (1 брама), сектар 47, шэраг 18, участак 16. Алесь Разанаў нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Сялец на Берасцейшчыне. […]
Навіны
Чэрвеньская “Літаратурная Беларусь” даступная для запампоўкі
Выйшаў новы нумар “Літаратурнай Беларусі”. Чэрвень традыцыйна прысвячаецца рэдакцыяй памяці Васіля Быкава, народнага пісьменніка Беларусі не стала 30 гадоў таму. У выпуску – эсэ Аляксея Рагулі, апавяданне Міколы Ільючыка, новыя вершы Марыі Баравік, Ілоны Сцяцко, Марыі Новікавай, Ірыны Грумандзь і Уладзіміра Мароза, літаратурныя навіны замежжа. Поўны змест і PDF нумару […]
Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга…»
Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым разам размова пра набліжэнне да суверэннасці і непазбежныя на тым шляху выпрабаванні, шанц незалежнай адбудовы краіны, імітацыю дэмакратызацыі, недастатковы ўзровень нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства, страх як сродак самазахавання, падкаланіяльнае існаванне беларускай культуры і надзею на Адраджэнне. Публікацыя размовы — вынік супрацы выдання […]
“Кніжная Шафа”: з’явілася новая анлайн-кнігарня
“Цяпер купіць кнігі ў нашай кнігарні можна і анлайн”, паведамляе незалежная кнігарня з Грушаўкі. Кнігары запусцілі абноўлены сайт з інтэрнэт-крамай, таму цяпер стаць пакупніком “Кніжнай шафы”, нават калі жывеш не ў Мінску. Яшчэ працягваецца праца над напаўненнем каталога, але на сайце прадстаўлены ўжо амаль усе выданні з паліц кнігарні. Спосабы […]
«У іх сваё мярыла літаратуры — колькасць базавых». Размова з Уладзімірам Сцяпанам
Уладзімір Сцяпан — майстар кароткай псіхалагічнай прозы і стваральнік трагікамічнага «сапраўднага вяскоўца». Ён не лічыць сябе рэалістам, аднак героі і дэкарацыі Сцяпана — пранізліва трапныя і пазнавальныя. У 2019 годзе за зборнік апавяданняў «Хвалі» яму прысудзілі Нацыянальную літаратурную прэмію — дзяржаўную ўзнагароду; адначасова з тым Сцяпан адмовіўся ад супрацоўніцтва з «Советской Белоруссией». Цяпер пісьменнік на пенсіі і жыве ў вёсцы, пішуць «Свободные […]