У дзень памяці паэта Алеся Разанава, які сышоў ад нас два гады таму, літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка прэзентаваў дзве лекцыі, прысвечаныя аналізу творчасці і разанаўскіх аўтарскіх жанраў. Разанаў – загадка. Разанаў – разэнкрэйцэр. Разанаў – і камень, і скульптар. Ствараючы новыя формы, ён разбурае існыя нормы і парушае непахісныя догмы. Разанаў […]
Навіны
Уладзіміру Арлову — 70!
Сёння — круглая дата ў аднаго з найвядомейшых пісьменнікаў Беларусі, празаіка, паэта, перакладчыка і папулярызатара беларускай гісторыі Уладзіміра Арлова. Шчыра віншуем спадара Уладзіміра і зычым добрых навінаў, здароўя і натхнення! Арлоў Уладзімір Аляксеевіч (нар. 25.08.1953, Полацк, Віцебская вобл.). Пісьменнік. Сябра Саюз пісьменнікаў з 1986 г. Адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра. Скончыў […]
Да 120-годдзя памяці Канстанціна Вераніцына
Гістарычны архіў выставіў 46 дакументаў, датычных біяграфіі аўтара “Тараса на Парнасе”. У НГАБ падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная жыццю і дзейнасці ўдзельніка літаратурнага працэсу ў Беларусі сярэдзіны XIX стагоддзя, найбольш верагоднага аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына (да 120-годдзя з дня смерці паэта). На выставе […]
Дзве навінкі шведскай дзіцячай літаратуры
У выдавецтве Koska з’явіліся дзвве новыя кнігі. Гэта працяг кніг Роўз Лагеркранц з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан пра дзяўчынку Дзюнэ. Першая з іх, “Маё шчаслівае жыццё”, пабачыла свет у 2019 годзе, у серыі “Каляровы ровар”. Цяпер жа можна купіць і новыя пераклады Надзеі Кандрусевіч, кніг серыі ўжо тры! “Маё сэрца скача […]
Выйшаў свежы “Дзеяслоў”
У свежым 125-м нумары “Дзеяслова” пачатак новага рамана Андрэя Федарэнкі, навелы Уладзіміра Сцяпана, апавяданне Валера Гапеева, вершы Леаніда Дранько-Майсюка, Васіля Жуковіча, Ціхана Чарнякевіча, пераклады А.Э. Адынца ад Ірыны Багдановіч, “Шматкроп’і” Сяргея Ваганава, тэкст Сяргея Шапрана пра Генадзя Бураўкіна ды шмат іншых файных матэрыялаў. Змест нумару: ПАЭЗІЯВасіль Жуковіч. Быць сабою. Вершы.Леанід […]
“Развітанне” Ул. Жылкі: гісторыя тэксту
Паколькі жыццё Уладзіміра Жылкі (1900—1933) звязана з рознымі краінамі, збор біяграфічных матэрыялаў, якім актыўна займаліся даследчыкі (найперш Уладзімір Калеснік) і родныя паэта, пачынаючы з 1960-х гг., быў звязаны з шэрагам цяжкасцей аб’ектыўнага характару. У 1967 г. Людміла Краскоўская (1904—1999), супрацоўніца Славацкага нацыянальнага музея (Браціслава), перадала ў Беларусь рукапісныя зборы, якія […]
5 кніг з серыі “Беларускі кнігазбор” уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Генеральная пракуратура РБ уключыла ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прадмову Язэпа Янушкевіча да кнігі “Выбраныя творы” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і два вершы з кнігі — “Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда”. Таксама ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаны наступныя выданні: Арабей Л. Выбраныя творы / Лідзія Арабей; прадм. Л. Савік. – Мінск: Кнігазбор, […]
XXX Гарэцкія чытанні запрашаюць да ўдзелу
Заяўкі на ўдзел у чытаннях прымаюцца па 22 жніўня.
Памёр Віктар Карамазаў
Сумная навіна для беларускай літаратуры. Памёр адзін з найстарэйшых і найвядомейшых празаікаў-шасцідзясятнікаў Віктар Карамазаў. Ён — аўтар вядомай серыі раманаў-біяграфій мастакоў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Станіслава Жукоўскага, Гаўрыіла Вашчанкі, рамана “Пушча”, эсэ-травелога пра Афрыку “Глядзіце ў вочы лемуру”, кніг прозы “Дзяльба кабанчыка”, успамінаў і эсэ “Проста ўспомніў я цябе”, “З вясною ў […]
“Беларуская Хатка” запрашае на эксурсіі
04/08/2023 – 14/08/2023 філіял “Беларуская хатка” (г.Мінск, вул.Рабкораўская,19) запрашае на адмысловыя экскурсіі.