Навіны

Новы выпуск падкасту “Кніжны Хома” пра “Энеіду навыварат”

Выйшаў другі выпуск падкасту пра літаратуру ад “Кніжнага Хомы”. Ён прысвечаны “Энеідзе на выварат”, аднаму з першых твораў новай беларускай літаратуры. Ананімны аўтар блогу і падкасту кажа, што, чытаючы паэму школьнікамі, мы наўрад ці яе разумелі, бо не мелі адпаведнага бэкграўнд, а гэты выпуск дазволіць абсалютна па-новаму паглядзець на твор. […]

Выстава графікі Васіля Быкава пройдзе ў Віцебску

У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча з 29 верасня па 13 кастрычніка пройдзе выстава графікі выбітнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. “Праз абрысы і лініі” — гэта творы Быкава-мастака з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, будучы пісьменнік паступіў у […]

Міхась Булавацкі расказвае пра матэматыку, пераклады і кнігу пра бацькоў – відэа

Магілёўскі перакладчык, літаратар і выкладчык Міхась Булавацкі стаў госцем чарговага выпуску літаратурных гутарак “Кантэкст”.

Спадар Міхась расказвае пра тое, як ад матэматыкі прыйшоў да літаратуры, пра магілёўскае “беларускае пяціборства”, а таксама анансуе новы зборнік.

Да 80-годдзя Ніны Мацяш

Для берасцейскіх пісьменнікаў, людзей, якія любілі беларускую літаратуру, кватэра Ніны Мацяш у Белаазёрску прыканцы 1990-ых – пачатку 2000-ых гадоў сталася своеасаблівым цэнтрам прыцягнення, магутнай крыніцай сілкавання. Для многіх дзясяткаў і соцень наведнікаў Ніна Мацяш была, кажучы мовай рэлігіі, духоўнай маці. Маючы здольнасці да выключнай эмпатыі, не проста слухала і суперажывала, […]

У Беларусі стала менш на адзін літаратурны фестываль

У літаратурных колах Берасцейшчыны абмяркоўваецца навіна, што літаратурна-песенны фестываль у Белаазёрску “Бабіна лета з Нінай Мацяш”, які штогод збіраў прыхільнікаў творчасці паэткі з усёй Беларусі, а таксама творцаў-сяброў Ніны Язэпаўны, больш праводзіцца не будзе. Фестываль быў заснаваны ў 2010 годзе.

Іменем Мар’яна Дуксы назвалі школу ў Солах на Смаргоншчыне

Сольская сярэдняя школа ў Смаргонскім раёне, цяпер будзе насіць імя паэта Мар’яна Дуксы (1943-2019). На ўрачыстай лінейцы, падчас якой дырэктару школы перадалі адпаведнае пасведчанне, была жонка і сваякі паэта. Мар’ян Дукса з сям’ёй усё жыццё пражыў у вёсцы Солы. Каля 20 гадоў ён адпрацаваў у мясцовай школе настаўнікам. Стаў ганаровым […]

Архіўныя слоўнікі беларускай мовы ўпершыню выйшлі кнігай

У Мінску пабачыла свет кніга Андрэя Шула-Сянчэўскага, у якой упершыню надрукаваныя слоўнікі Івана Грыгаровіча, Фёдара Шымкевіча і Аляксандра Станкевіча, укладзеныя аўтарамі ў ХІХ стагоддзі. Як тлумачыць аўтар-укладальнік Андрэй Шула-Сянчэўскі, у выданні змешчаны артыкул з археаграфічным аналізам рукапісу, уступ да слоўніка самога спадара Грыгаровіча і сам слоўнік на літары А, Б, […]

“Цынкавыя хлопчыкі” Алексіевіч з’явіліся ў аўдыяфармаце

Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat працягвае рабіць аўдыяверсіі кніг Святланы Алексіевіч, якія ўвайшлі ў беларускамоўны збор твораў пісьменніцы — “Галасы Утопіі”. Агучаная трэцяя кніга серыі. Актуальны пераклад «Цынкавых хлопчыкаў» на беларускую мову зрабіў Андрэй Хадановіч, а за галасы, якія гучаць у аўдыякнізе, адказвалі акторы і акторкі — Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Алег Гарбуз. «Пісьменніца паводле свайго творчага […]

Да 130-годдзя Андрэя Мрыя

13 верасня — 130 гадоў з дня нараджэння легендарнага Андрэя Мрыя (Шашалевіча), аўтара “Запісак Самсона Самасуя”, апавяданняў і навел, краязнаўчых нарысаў, збіральніка прыказак, прымавак і лексікі Краснапольшчыны. Вязня ГУЛАГу і ахвяры сталінскага тэрору. Сённяшняя наша фотагалерэя — у памяць пра яго. Андрэй Шашалевіч. 1914 год. Андрэй Шашалевіч, паводле Вікіпедыі, нарадзіўся […]