У сталіцы Туркменістана прайшло ўрачыстае адкрыццё пяціметровага помніка беларускаму класіку Янку Купалу. Пра гэта паведаміла МЗС Беларусі, прадстаўнікі якога ўдзельнічаюць у Міжнароднай канферэнцыі міністраў культуры ў Ашхабадзе.
У горадзе адкрылі 60-метровы манумент туркменскаму паэту Махтумкулі Фрагі, а побач паставілі помнікі яшчэ дваццаці пяці класікам замежнай літаратуры і мастацтва. У іх лік трапіў і беларускі паэт Янка Купала.