У новым відэа Хадановіч расказвае пра Мойшэ Кульбака

Літаратар і выкладчык Андрэй Хадановіч у чарговым выпуску відэа-лекцый на сваім YouTube-канале расказвае пра паэта, празаіка і драматурга Мойшэ Кульбака. Гэта габрэйскі ідышамоўны пісьменнік, які нарадзіўся ў Беларусі і пісаў пра Беларусь.

Многа месца ў відэа-лекцыі займае яскравы гарадскі раман Кульбака пра Менск — “Зэлмэняне”, які нядаўна выйшаў у новым поўным перакладзе на беларускую мову ў выдавецтве Vesna.

“Закранем розныя кропкі дачынення Кульбака да Беларусі: як, якім чынам, у якіх жанрах наша краіна адгукалася ў творчасці бліскучага літаратара. Працытуем некаторыя радкі з твораў Мойшэ Кульбака, а таксама паслухаем верш «Зорачка» ў арыгінале ў выкананні Сяргея Шупы“, — гаворыцца ў анонсе да выпуску.