6 траўня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння мастака, мысляра, паэта і празаіка Алега Аблажэя (1954 — 2016).З гэтай нагоды18 траўня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) адкрыецца выстава графікі мастака і літаратара.
Алег Аблажэй нарадзіўся ў вёсцы Лезнявічы на Гарадзеншчыне, скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1977) і Віленскі дзяржаўны мастацкі інстытут (1985).
Займаўся жывапісам, акварэллю, ілюстраваў кнігі. У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы В. Жуковіча «Гуканне вясны», Д. Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», выбраныя вершы М. Танка «Дарога і хлеб», аповесць А. Якімовіча «Кастусь Каліноўскі», у Расеі — «Шведскія казкі» Э. Хэмінгуэя, «Сербская паэзія», у Літве — «Казка пра Султана» і інш. У 1984—1986 у Літве выдадзена серыя канвертаў з партрэтамі літоўскіх дзеячаў, аформленая Алегам Аблажэем, а таксама серыя паштовак. Маляваў таксама партрэты вядомых дзеячаў, краявіды. Ягоныя працы выстаўляліся неаднаразова ў Літве, Польшчы, Германіі, Эстоніі, Латвіі, Беларусі.
У Літве Алег Аблажэй добра вядомы не толькі як мастак, але і як грамадскі дзеяч. Ён браў актыўны ўдзел у дзейнасці «Саюдзіса», супрацоўнічаў з беларускімі арганізацыямі Вільні. Член рады Таварыства беларускай культуры, суполкі мастакоў краін Балтыі «Маю гонар». Узнагароджаны літоўскім медалём «За падзеі 13-га студзеня».
Пісаў сатырычныя фельетоны для газеты “Рунь”, эсэ і калонкі для перыёдыкі, аўтарскія казкі. Апошняя кніга — “Красамоўнае сэрца”, напісаная і праілюстраваная Алегам Аблажэем была выдадзеная ў 2015 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
Крыніца ілюстрацый: deti.vlib.by