У Менску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 25 студзеня адкрыецца выстава, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава. Адметнасць часовай экспазіцыі “Жыццё праз абрысы і лініі” ў тым, што яна мае не толькі дакументальна-літаратурны складнік, але пакажа Васіля Быкава як мастака. У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай […]
Навіны
Выйшаў першы том збору твораў Івана Чыгрынава
Выдавецтва “Тэхналогія” пачынае выдаваць збор твораў Івана Чыгрынава, прысвечаны 90-годдзю народнага пісьменніка Беларусі. Выйшаў першы том з чаканых пяці. Наклад кнігі ўсяго 100 асобнікаў. Першы том змяшчае раманы “Плач перапёлкі” і “Апраўданне крыві”, прысвечаныя падзеям, якія адбываліся на ўсходзе Беларусі ў 1941 годзе, расказваюць выдаўцы. Замовіць кнігу можна на афіцыйным […]
“Дзеяслоў” выставіў у доступ новы раман Федарэнкі
17 студзеня спаўняецца 60 гадоў беларускаму празаіку Андрэю Федарэнку. Менавіта ў гэты “юбілейны” дзень часопіс “Дзеяслоў” апублікаваў на сваім нядаўна абноўленым сайце раман пісьменніка “Сцэнарыст”. Чытаць цалкам раман “Сцэнарыст” Андрэя Федарэнкі тут Андрэй Федарэнка нарадзіўся 17 студзеня 1964 году ў вёсцы Бярозаўка на Мазыршчыне. Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны […]
Выстава пра беларускіх класікаў на вакацыях – да 18 лютага
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць выстава “Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях”, якая праз фатаграфію апавядае, як бавілі час беларускія літаратары ў летнім адпачынку. Апошні дзень працы – 18 лютага, можна яшчэ паспець. У фокусе экспазіцыі – фотаздымкі класікаў беларускай літаратуры Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, […]
Надзея Ясмінска выпускае фэнтэзі пра аднарогаў
У выдавецтве “Тэхналогія” неўзабаве стартуе продаж новай кнігі — “Заклінальнік аднарогаў” дзіцячай пісьменніцы Надзеі Ясмінскай. Замовіць фэнтэзійную аповесць можна проста цяпер на сайце выдавецтва. У 2018 годзе кніга Надзеі Ясмінскай “Заклинатель единорогов” выходзіла па-расейску, з таго часу аўтарка перапрацавала аповесць і самастойна пераклала яе на беларускую мову. Менавіта гэтая абноўленая […]
“Чараўнік Краіны Оз” выйшаў па-беларуску
Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову класікі амерыканскай дзіцячай літаратуры — казачнай аповесці Лаймэна Фрэнка Баўма “Чараўнік Краіны Оз”, якая ўпершыню пабачыла свет у 1900 годзе. Твор на беларускую мову пераклаў Сярж Мядзведзеў, ілюстрацыі намалявала Кацярына Дубовік, а надрукавала выдавецтва “Тэхналогія”. Багата аздобленую кнігу выпусціла выдавецтва “Тэхналогія”. Першыя раздзелы […]
Роберт Фрост — упершыню кнігай
У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла з друку кніга выбранага аднаго з найвядомейшых амерыканскіх паэтаў Роберта Фроста. Па-беларуску вершы перастварыў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў. Наклад кнігі Роберт Фрост “Выбраныя вершы” — 200 асобнікаў. Купіць можна на knihi.by.У кнізе ў храналагічным парадку прадстаўлены вершы з дзевяці асноўных зборнікаў паэта. ЗМЕСТ Раней на […]
Ілля Сін: “Музыка натхняе мяне болей за літаратуру”
Перформер, празаік, музыка, журналіст, сцэнарыст — у нашага сённяшняга героя шмат праяваў і абліччаў. Разам з тым, ён усю дарогу, блізка трыццаці гадоў, знаходзіцца як бы на адлегласці ад літаратуры, толькі час ад часу ў яе заходзячы, каб неўзабаве вярнуцца назад у сваю манастырскую ці то келлю ці то маслабойню […]
Бурапенныя 90-я Алега Дашкевіча
Пісьменнік Алег Дашкевіч, які сёлета трапіў у кароткі спіс (шасцёрка найлепшых) Прэміі Гедройця з кнігай “З вышыні птушынага палёту”, стаў госцем перадачы “Кантэкст”. Сціплая абаяльнасць сталіцы, бурапенныя 90-я, спорт, журналістыка і пакручастая сцежка да ўласнай кнігі апавяданняў — гутарку пра усё гэта глядзіце і слухайце ў новым выпуску перадачы “Кантэкст”.
“Дзеяслоў” спыняе выхад як часопіс і абнаўляе сайт
Літаратурны часопіс “Дзеяслоў” больш не будзе выходзіць у ранейшым фармаце, пра гэта з’явілася паведамленне ў калядным шостым нумары за 2023 год і ў сацсетках выдання. Разам з тым рэдакцыя зрабіла падарунак чытачам — з новага году запрацаваў абноўлены сайт, які мае зручны інтэрфейс, архіў нумароў, тэксты тыдня, навіны літаратуры… Публікуем […]