Author: manager

Другая кніга з серыі “Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот” ужо ў продажы

Пяць гадоў таму выйшла і амаль адразу распрадалася першая кніга беларускіх літаратурных і гістарычных анекдотаў ад Сяргей Шапрана. Цяпер можна набыць другую частку збору. Тады і цяпер галоўныя персанажы — асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні: Алесь Адамовіч, Заір Азгур, Максім Багдановіч, Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Васіль Быкаў, […]

“Народная аўдыякніга” — кожны ахвотны можа паўдзельнічаць у запісе

Ініцыятыва Audiobooks.by сумесна з выдавецтвам Skaryna Press вяртаюцца да праекта “Народная аўдыякніга”, які мае на мэце залучыць у агучванне чарговай кнігі новых людзей. Аўтары праекту задаюцца пытаннем, “чаму традыцыйна лічыцца, што беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і прыроды, а хутчэй бездапаможная і стэрыльная ў апісанні цялеснасці, сэксуальнасці і інтымнасці?” […]

Прэмію “Гліняны Вялес” атрымала паэтка Наста Кудасава

У межах варшаўскай часткі фестывалю “Прадмова”, які завяршыўся 9 кастрычніка, была ўручаная прэмія “Гліняны Вялес”. Узнагароду атрымала паэтка Наста Кудасава за новую кнігу “Побач”. “Гліняны Вялес” — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны […]

Кульбак вяртаецца ў Вільню — сустрэча з перакладчыкам Сяргеем Шупам

12 кастрычніка ў 19:00 у Вільні ў культурнай прасторы Create Culture на вул. Кармелітаў, 5 адбудзецца сустрэча з Сяргеем Шупам, перакладчыкам і даследчыкам творчасці Мойшэ Кульбака. Мойшэ Кульбак ці не найвядомейшы ў свеце пісьменнік Беларусі міжваеннага перыяду, які пісаў на ідышы. У 1923—1928 гадах ён жыў у Вільні менавіта ў […]

Аўтарскі вечар Змітра Бартосіка пройдзе ў Вільні

13 кастрычніка ў Вільні пройдзе аўтарскі вечар барда, журналіста і пісьменніка Змітра Бартосіка пад назвай “Смяяцца, плакаць і спяваць”. Публіку чакае вясёлы шансон 90-х гадоў. Шансон у добрым сэнсе гэтага слова. Віленскія балады. Чытанне непрыдуманых анекдотаў з жыцця, якія ўвайшлі ў творы пісьменніка. А таксама песні Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджавы […]

Гурт Syndrom Samazvanca пераспяваў Анемпадыстава, Аксёнцава, Глобуса і Сыса

Выйшаў новы альбом псіхадэлічнага гурта Syndrom Samazvanca, дзе музыкі пераспявалі класіку беларускага року 90-х гадоў. У альбом трапілі песні культавых гуртоў ULIS, Novaje Nieba, N.R.M., Palac і Pravakacyja. У тыя часы музыкі часта пісалі кампазіцыі ў суаўтарстве з паэтамі-сучаснікамі, таму беларускі рок канца 80-х — 90-х гадоў — гэта часта […]

Выйшла абноўленая версія перакладу “Anarchy in the UKR” Жадана

Выдавецтва Skaryna Press выпусціла кнігу Сяргія Жадана “Anarchy in the UKR” у перакладзе Алега Жлуткі. Кнігу можна купіць у інтэрнэт-кнігарні, а для тых, хто дабярэцца да фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Варшаве (6—8 кастрычніка), яшчэ і непасрэдна на мерапрыемстве. “Анархія” трапіла Алегу Жлутку ў рукі ўвосень 2007 года і справіла настолькі […]

“Танец мядзведзяў” Вітольда Шаблоўскага выйдзе на паперы

Выдавецкая ініцыятыва “Вільма” анансавала выхад кнігі “Танец мядзведзяў” Вітольда Шаблоўскага ў беларускім перакладзе Адэлі Дубавец. Польскі журналіст, рэпарцёр, аўтар некалькіх кніг, лаўрэат літаратурных прэмій Вітольд Шаблоўскі напісаў зборнік гісторый пра посткамуністычныя краіны і тое, як няпроста выбірацца з-пад абломкаў імперый ды ідэалогій – “Танец мядзведзяў” (Tańczące niedźwiedzie). Пераклала кнігу Адэля Дубавец […]

Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры — нарвежац Юн Фосэ

5 кастрычніка 2023 года Нобелеўскі камітэт абвясціў лаўрэата прэміі ў галіне літаратуры. Прэмію прысудзілі нарвежцу Юну Фосэ “за наватарскія п’есы і прозу, якія выказваюць невымоўнае”. Юн Фосэ (Jon Fosse, нар. у 1959 годзе) — драматург і празаік, прадстаўнік “мінімалістычнага стылю” ў драматургіі і прозе. На беларускую фрагменты ягонага твору “Бессань” перакладаў […]