Author: manager

З’явіўся новы падкаст пра паэзію — слухаць першы эпізод

Інтэрнэт-часопіс сучаснай беларускай паэзіі “Taubin” запусціў свой падкаст “Белы верш”. У першым сезоне слухачоў падкасту чакаюць размовы з аўтаркамі і аўтарамі пра паэзію, рыфму і верлібры, немагчымасць і матывацыю пісання тэкстаў, а таксама пра любімыя вершы. “Нашыя героі і гераіні — людзі з адной кніжкай, без кніжак, з мноствам кніг. […]

Эсэ нобелеўскага лаўрэата — у філасофскай серыі

Серыя “Галерэя чалавечай думкі” выдавецтва “Энцыклапедыкс”, у якой выходзяць філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, папоўнілася новай кнігай — Бертран Расэл “Мастацтва філасофствавання”. Выданне, акрамя ўласна эсэ, таксама змешчаны кароткі біяграфічны нарыс пра яго аўтара і кароткі англійска-беларускі тэрміналагічны гласар, паведамляе суполка “Акадэмічная кніга”. Навінку ўжо можна купіць у менскай […]

Ванда Марцінш атрымала прэмію мэра Вільні

Віленская беларуская паэтка і перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш атрымала прэмію мэра горада Вільня за кнігу вершаў “Маланкі над Вільняй”, пра выданне якой раней пісаў Bellit.info. “Сказаць, што задаволеная — нічога не сказаць. Грамадскую частку сваёй дзейнасці лічу важнейшай за літаратурную, таму гэта «не зусім літаратурная прэмія» асабліва радуе. Вельмі ўдзячная сваім сябрам з віленскага беларускага клуба […]

Паводле кнігі Дзмітрыя Плакса ў Стакгольме паставяць п’есу

Беларускі паэт і празаік Дзмітрый Плакс напісаў кнігу “Пётр” пра свайго сына, якога жорстка забіў аднагодак у 16-гадовым узросце. Цяпер драматург і загадчык літаратурнай часткі Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме Якаб Хірдваль перапрацоўвае гэты твор у п’есу “Пётр: час”. Прэм’ера мае адбыцца 30 жніўня ў тэатры “Арыён”, піша zbsb.info. Пяць […]

Выйшаў зборнік творчай спадчыны Галляша Леўчыка

У 80-ю гадавіну смерці пісьменніка Галляша Леўчыка (1880-1944) у Менску выйшла кніга ягоных твораў “Божая ліра”. У яе ўвайшло ўсё, што ўдалося знайсці ў архівах, музеях і бібліятэках. Выданне стала плёнам працы літаратуразнаўцы Сяргея Чыгрына, які шмат гадоў збіраў спадчыну аднаго з самых цікавых і заўважных паэтаў першай паловы ХХ […]

Вялікая размова з Гапеевым у падкасце “Супердудко”

Пісьменнік Валер Гапееў, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру, стаў новым госць падкасту “Супердудко” (адмысловы аўтарскі праект для Litradio). У інтэрв’ю пісьменнік Валер Гапееў расказвае, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як […]

Аляксей Рагуля: я вучыў паваенных дзяцей радавацца (відэа)

Чарговым госцем “Кантэксту” стаў літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, прафесар Аляксей Рагуля. Размова пра сэнсы, касмізм беларусаў, падрыхтоўку энцыклапедыі. Аляксей Рагуля ў інтэрв’ю расказвае пра тое, як вучыўся чытаць па кнізе Гарэцкага, сам таго не ведаючы, пра недахоп праўды ў літаратуры пасляваенна 10-годдзя, пра адмысловае онталагічнае мысленне шэрагу беларускіх пісьменнікаў, нелюбоў […]

Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля даступны ў кнігарнях

У зборнік “Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля” ўвайшлі творы Талстога, перакладзеныя народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём — прадаўжальнікам гуманістычнай традыцыі ў літаратуры, талстоўцам у маладосці. Укладальнікі Міхась Марчанка і Антон Шустаў падбалі пра тое, каб у кнізе сярод іншага ўпершыню з’явіліся пераклады Янкі Брыля, якія раней нідзе не публікаваліся. […]

У Канах прапануюць зняць кіно паводле рамана Філіпенкі

Кніга беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі трапіла ў праграму Shoot the book! (“Здымай кнігу!”) Канскага кінафестывалю. Гэта праграма разлічана на прадусараў — у рамках спецыяльных сустрэчаў ім прадстаўляюць творы, якія можна экранізаваць. Сёлета ў спісе Shoot the book! 18 твораў, у тым ліку раман “Цкаванне” (Die Jagd, надрукаваны ў выдавецтве Diogenes) Сашы Філіпенкі, піша Actualitté. […]

Закрылі два дзяржаўныя выдавецтвы

Паводле інфармацыі Рады культуры яшчэ ў сакавіку былі ліквідаваныя два дзяржаўныя выдавецтвы — “Вышэйшая школа” і “Народная асвета”. Як адзначаецца ў аглядзе, піша “Люстэрка”, выдавецтвы абвясцілі пра спыненне сваёй працы ў сацыяльных сетках. 27 сакавіка на старонцы выдавецтва “Народная асвета” ў фэйсбуку з’явілася інфармацыя, што з 1 красавіка яно спыняе […]