5 чэрвеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў межах цыклу сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры адбудзецца размова на тэму “Беларуская метафізічная паэзія: карані і кроны”.
Па форме сустрэча мае выглядаць, як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў. Мадэратарам выступіць вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт і паэт Ігар Бабкоў.
5 чэрвеня
Пачатак у 19:00
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Уваход 5 рублёў.