Два паказы праграмы “Купала. Пачатак” адбудуцца ў Вільні 31 траўня і 1 чэрвеня. Музычны спектакль, створаны па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча “Калыска чатырох чараўніц”, расказвае пра жыццёвы выбар паэта Янкі Купалы на пачатку ягонага творчага шляху ў часы Расейскай імперыі.
Унікальнае спалучэнне тэатра лялек “Батлейка” і музычнай афарбоўкі ад Хора вольных беларусаў не пакіне абыякавым ніводнага госця імпрэзы, упэўненыя арганізатары. Мова спектакляў — беларуская, а працягласць каля гадзіны.
Узроставых абмежаванняў няма, дзецям таксама будзе зразумела і цікава. Уваход вольны, ахвяраванні на падтрымку праекта вітаюцца (скрыня).
31 траўня (пт) — пачатак у 18.30
1 чэрвеня (сб) — пачатак у 12.00
Паказы пройдуць на другім паверсе ў Доме нацыянальных аб’яднанняў у Вільні (Raugyklos g. 25, Vilnius)