Беларускі сатырычны бестсэлер выйшаў аўдыякнігай

Раман Аляксандра Чарнухі “Свінні” выйшаў у фармаце аўдыякнігі. Праца над агучкай беларускамоўнай версіяй вялася амаль два гады, і цяпер паслухаць “Свіней” у перакладзе Алеся Плоткі можна бясплатна на сайце Audiobooks.by і на ўсіх буйных пляцоўках.

Кнігу агучвалі вядомыя акторы Сяргей Чуб, Андрэй Дробыш, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш, а гукарэжысурай займаўся Аляксандр Зелянеўскі.

“Свінні” – гэты дэбютны раман журналіста і пісьменніка АляксандраЧарнухі, які быў
апублікаваны ў 2022 годзе. Праз год з’явіўся пераклад кнігі на беларускую мову, які выйшаў
у выдавецтве “Янушкевіч”. За два гады кнігу прачыталі ў 42 краінах па ўсім свеце – ад
Новай Зеландыі і Паўднёвай Карэі да Іраку і Канады, а прэзентацыі твору адбыліся ў 12
краінах.

“У часы чалавечых трагедый слёзы не ратуюць. Таму Аляксандр Чарнуха паспрабаваў
засмяяцца. З’едлівай, саркастычнай усмешкай, але ўсміхнуўся. І аказалася, што на час, у
якім выпала нам шчасце жыць, скрозь смех глядзець страшней, чым скрозь слёзы”,
— пісаў пра раман паэт Уладзімір Някляеў.