Ініцыятыва Audiobooks.by апублікавала запісы выбраных вершаў мастака, паэта і празаіка Венанцыя Бутрыма. Гэтая аўдыякніга — прыклад беларускай салідарнасці: запіс арганізавалі землякі баранавіцкага паэта.
Мастак, паэт і празаік Венанцы Вікенцевіч Бутрым нарадзіўся і жыў у горадзе Баранавічы. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню. Працаваў у творчых майстэрнях мастацкага фонду. Пісаў вершы і прозу, якія друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Нёман”, “Полымя”, на старонках беларускіх газет і альманахаў.
Аўтар кніг паэзіі “У барвах зямлі” (2001), “Паралелі” (2003), “В пространстве и времени” (2007), “Дзён маіх лепшыя дні” (2014) і кнігі прозы “Маўклівыя сумныя птушкі” (2011).
Чытае вершы Венанцыя Бутрыма Валянцін Салаўёў. У відэа выкарыстаны карціны паэта і мастака.
Таксама можна слухаць Kobo, YouTube, Google Play Books (не працуе ў Беларусі), Spotify Audiobooks (толькі ў ЗША).