У выдавецтве “Папуры” выйшла кніга Дар’і Мандзік пра “Прыгоды ў зачараваным замку”. Казка апавядае гісторыю пра гнуткую і гарэзлівую лісу-кілбасу.
Ліса-кілбаса, памаранчавая авантурыстка і адарвірог, выпадкова трапіла ў зачараваны замак і знайшла прыгоды на свой доўгі нос. Што рабіць, калі аказваешся ў цёмным калодзежы? Чаму каменныя тролі любяць смарагды? Чаго баяцца жалязякі? Што адбудзецца, калі вып’еш вады з замкавага става? Каб ведаць адказы на гэтыя пытанні, кіруйцеся разам з лісой-кілбасой у цёмны лаз і не бойцеся — наперадзе святло!




Кніга разлічана на дзяцей і дарослых ад чатырох гадоў, мае цвёрды пераплёт і ілюстрацыі на кожнай старонцы, дынамічны сюжэт і тлумачальны слоўнічак у канцы.
Купіць можна ў менскай кнігарні “Параграф 45”, на маркетплэйсе Wildberries.by і на Oz.by.






