Выйшаў красавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№4, 2026). У выпуску чытачы знойдуць прозу Максіма Жука і Уладзіміра Васько, паэзію Альжбеты Кеда і Міколы Канановіча, эсэ Дануты Бічэль і Платона Станкевіча, а таксама крытыку на новыя беларускія кнігі і многае іншае.
Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску:
ЭСЭ: Данута БІЧЭЛЬ пра пісьменніцу Лідзію ЯЛОЎЧЫК і чалавечы лёс
ПАМЯЦЬ: Марыя НОВІК пра «стваральніцу прасторы любові» Валянціну КУКСУ (да 75-годдзя пісьменніцы)
ПРОЗА: пачатак аповесці Максіма ЖУКА «Longibellum»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў з вандровак па Амерыцы Альжбеты КЕДА «Адзіны ў нас лёс»
ЧЫТАЛЬНЯ: тры апавяданні Уладзіміра ВАСЬКО
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў «Адзін за адным» Міколы КАНАНОВІЧА
ЭСЭ: нататкі Платона СТАНКЕВІЧА пра Янку ЛАЙКОВА
КРЫТЫКА: В. Г. пра прозу Барыса ПЯТРОВІЧА і яго кнігі «Ад жыцця прачнуцца» і «Цнота на потым»
КРЫТЫКА: рэцэнзія на кнігу вершаў Алеся АРКУША «Ня думаць пра сон і паразы», напісаная сумесна з акадэмікам-усёзнаўцам беларускай літаратуры ды Ігарам СІДАРУКОМ і водгук Валерыя ГАПЕЕВА на кнігу пра Алеся КАСКО «Недажын»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Спампаваць і чытаць тут: “Літаратурная Беларусь”, №4, 2026






