Новая кніга паэзіі Таццяны Нядбай

Выйдавецтва hochroth Minsk выдала новую кнігу вершаў паэткі і старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай. Зборнік называецца “Там, за сцяной”.

“Віншуем дарагую Таццяну з кнігай і жадаем кнізе шчаслівага лёсу! Спадзяемся, што ўжо хутка зможам прэзентаваць навінку на фестывалі PRADMOVA. Таксама ў найбліжэйшы час “Там, за сцяной” Таццяны Нядбай можна будзе замаўляць на сайце выдавецтва”, — дзеліцца навіной у фэйсбуку паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў.

Гэта другая кніга паэткі пасля дэбютнага зборніка “Сірэны спяваюць джаз”, які пабачыў свет 10 гадоў таму.

Неўзабаве кнігу можна будзе замаўляць у краме на афіцыйным сайце выдавецтва.