20—21 верасня ў Осла (Нарвегія) пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль (Oslo Internasjonale Poesifestival), на якім сярод дзясятка гасцей будуць беларускія літаратаркі Ганна Комар, Вольга Гапеева, Света Бень і Марына Хобель.
“Для мяня вялікі гонар і радасць паўдзельнічаць у размове з вядомай украінскай паэткай і акаадэмікам Ірынай Шувалавай на фестывалі паэзіі ў Осла 21 верасня з 13:00 да 14:00”, —падзялілася ў сацсетках паэтка Ганна Комар.
З падрабязнай праграмай і раскладам мерапрыемстваў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце фестывалю.