Author: manager

Надрукавалі гісторыю жыцця рэпрэсаванага кс. Барадзюлі

У канцы 2023 года ў выдавецтве “Про Хрысто” выйшла кніга Раісы Зянюк “Ксёндз Юзаф Барадзюля: жыццяпіс і ўспаміны”. Айцец Юзаф быў рэпрэсаваны за святарскую дзейнасць, больш за 25 гадоў правёў пад арыштамі, у турмах і ссылках, і нават пасля вызвалення амаль да канца свайго жыцця не меў права афіцыйна займацца […]

Адкрыты папярэдні заказ на чацвёртую частку “Ведзьмара”

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чарговай часткі з серыі фэнтэзійных раманаў Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Час ганьбы”. Адкрыты папярэдні заказ на гэтыя кнігі, рассылка замоўленых кніг пачнецца 28 лютага. Адпаведна продаж кнігі таксама пачнецца з 28 лютага, толькі па поўнай цане. Раман пераклала лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская, вокладка ў кнігі […]

“Курган” Янкі Купалы пераклалі на дацкую мову

24 лютага ў Доме Украіны ў Капенгагене прэзентуюць адмысловы тэматычны нумар часопіса Det Poetiske Bureaus Forlag, прысвечаны славянскай паэзіі. Па-сутнасці гэта будзе своеасаблівая анталогія перакладаў вершаваных твораў з 16 славянскіх моў і мікрамоў аўтарства 29 паэтаў і 21 паэткі. Беларуская мова і паэзія ў нумары будзе прадстаўленая паэмай “Курган” Янкі Купалы. […]

З’явілася кніга развагаў Артэга-і-Гасэта пра любоў і каханне

У серыі “Галерэя чалавечай думкі” выдавецтва “Энцыклапедыкс”, у якой выходзяць філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, чарговае папаўненне — “Эцюды пра любоў і каханне” аўтарства гішпанскага філосафа Хасэ Артэга-і-Гастэта. “Эцюды пра любоў і каханне” ўяўляюць сабою падборку тэкстаў, першапачаткова апублікаваных мысляром паміж 1926 і 1927 гадамі ў мадрыдскай газеце […]

Конкурс рукапісаў працягвае дэдлайн — падаць заяўку

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA працягвае прыём заявак на конкурс рукапісаў “Шуфлядка”. Патрабаванні да рукапісаў: ▪️ мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);▪️ не выдаваліся раней ні на якой мове;▪️ патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў). Абмежаванняў […]

Сустрэча з беларускімі выдаўцамі ў Вільні

У суботу 24 лютага ў 18:00 у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus g., 20) пройдзе сустрэча з беларускімі незалежнымі выдаўцамі Андрэем Янушкевічам (выдавецтва “Янушкевіч”) і Сяргеем Шупам (выдавецтва Vesna Books). Госці раскажуць пра выдавецкія навінкі і свае далейшыя планы, а таксама прадставяць свае апошнія выданні: кнігу Дзяніса […]

23 лютага творчая сустрэча з Арловым у Варшаве

23 лютага ў Варшаве ў межах тыдня роднай мовы пройдзе творчая сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым пад назвай “МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА”. Арганізатары з ЦБС абяцаюць, што наведнікаў чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са […]

Абвешчаны лаўрэаты Прэміі Цёткі за 2022 год

17 лютага ў Вільні ў межах паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” былі абвешчаны вынікі Прэміі Цёткі за найлепшую кнігі для дзяцей і падлеткаў. Такім чынам найлепшымі за 2022 год былі названыя кнігі Антона Францішка Брыля “Мышыныя Каляды” і Эдзі Агняцвет “Мой рыжы Бім”, якую праілюстравала Лілія Бусарава. Мастачка Лілія Бусарава […]

У Вільні прайшло адкрыццё Стральцоўскага фэсту (фота)

16 лютага ў Вільні прайшло ўрачыстае адкрыццё 13-га Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Ужо трэці раз фэст праводзіцца ў Літве. Традыцыйна на адкрыцці быў абвешчаны лаўрэат Літаратурнай прэміі Стральцова — сёлета гэта паэт Усевалад Сцебурака. Прызам для лаўрэата стала выданне новай кнігі паэта — “Беларускія зоркі”. […]

Выйшаў пераклад “Ecce homo” Фрыдрыха Ніцшэ

Серыя “Галерэя чалавечай думкі”, у якой выходзяць базавыя філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, папоўнілася кнігай Фрыдрыха Ніцшэ “Ecce homo. Як робяцца самім сабою”. Навінка надрукавана ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”. У сваёй кнізе “Ecce homo”, што можна перакласці з лаціны як “Вось ён, чалавек” (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра […]