Журы штогадовай прэміі “Парушэнне спакою”, якой ганаруецца адважны пісьменнік у небяспецы, абвесціла кароткі спіс намінантаў, сярод якіх апынуўся адвакат і літаратар Максім Знак. Прэмію арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла, паведамляе Беларускі ПЭН.
Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць адважнасць у іншадумстве і зазнаюць несправядлівы пераслед за абарону дэмакратыі і правоў чалавека.
Максім Знак летась ужо трапляў у кароткі спіс прэміі. Сёлета апрача беларуса ў шорт-лісце яшчэ тры чалавекі: Kamel Daoud (Algeria), Maykel Osorbo (Cuba) і Pinar Selek (Turkey).
У 2021 годзе гэтую прэмію атрымаў беларускі паэт Дзмітрый Строцаў.
Максім Знак — адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях.