Author: manager

Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры — нарвежац Юн Фосэ

5 кастрычніка 2023 года Нобелеўскі камітэт абвясціў лаўрэата прэміі ў галіне літаратуры. Прэмію прысудзілі нарвежцу Юну Фосэ “за наватарскія п’есы і прозу, якія выказваюць невымоўнае”. Юн Фосэ (Jon Fosse, нар. у 1959 годзе) — драматург і празаік, прадстаўнік “мінімалістычнага стылю” ў драматургіі і прозе. На беларускую фрагменты ягонага твору “Бессань” перакладаў […]

Тры новыя аўдыякнігі ад “Камуніката”: фэнтэзі, гісторыя і сучаснасць

Інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат” працягвае радаваць тых, хто любіць успрымаць літаратуру на слых. Вышла тры навінкі: Людміла Рублеўская, Маргарыта Латышкевіч і Барыс Пятровіч. Раман Людмілы Рублеўскай “Пантофля Мнемазіны”, у якім віртуальная рэальнасць неймаверным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі, агучыў бард Зміцер Бартосік. Музыка і вядоўца Кацярына Ваданосава чытае […]

Свежая паэзія Андрэя Хадановіча выйшла кнігай

У берлінскім выдавецтве Hochroth у адмысловай белрускай серыі, галоўным рэдактарам якой выступае паэт Дзмітрый Строцаў, выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча. “Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае, — тлумачыць у фэйсбуку сам аўтар. — Тэксты 2020-2023 гадоў, што пісаліся ў Менску, Варшаве, Краснагрудзе, Батумі, Вене, Кракаве, Гданьску”. Пачынаецца кніжка вершам […]

Новая паэтычная кніга Валянціны Аксак выйшла ў Беластоку

Беластоцкі Фонд “Камунікат”, які з нядаўняга часу актыўна заняўся выдавецкай дзейнасцю, выпусціў новую кнігу — зборнік вершаў Валянціны Аксак “Уцёкі з Палесся”. “Новая кніга Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнанніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зняволеных і закатаваных у вязніцах на радзіме. Захопніцкая вайна […]

На свяце ў гонар Адама Міцкевіча ў Наваградку адкрылі новы арт-аб’ект

30 верасня ў Навагрудку прайшло свята музыкі і паэзі “О, Навагрудскі край – мой родны дом…”, прысвечанае 225-годдзю з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча. У скверы, побач з дубам пасаджаным дваццаць пяць гадоў таму ў гонар паэта, з’явіўся новы арт-аб’ект. Гэта разгорнутая кніга створаная на Наваградскім заводзе металавырабаў. На адной […]

У Батумі прайшла першая частка кніжнага фестывалю Pradmova

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які праходзіць сёлета ў трох краінах, пачаўся 30 верасня ў грузінскім Батумі. Выдаўцы, пісьменнікі, паэты і інтэлектуалы дыскутавалі і разважалі пра будучыню беларускай кнігі і лёс беларусаў. Фестывальная праграма батумскай часткі “Прадмовы” праходзіла ў прасторы “аКсяродак” на трох пляцоўках: галоўнай, творчай і дзіцячай. Частка мерапрыемстваў транслявалася […]

“Вясковаму лірніку” Уладзіславу Сыракомлю — 200 гадоў

Сёння спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння “Вясковага лірніка” Уладзіслава Сыракомлі, аўтара беларускамоўнага верша “Добрыя весці”, кніг пра Менск і Нёман, нарысаў пра Беларусь, класіка польскай літаратуры і перакладу XIX ст. Людвік Францішак Уладзіслаў Аляксандравіч з шляхецкага роду Кандратовічаў гербу «Сыракомля», назву якога потым узяў за псеўданім, нарадзіўся 29 верасня […]

Пяць навінак ад выдавецтва”Янушкевіч”

Выдавецтва “Янушкевіч” расказала пра 5 новых кніг, якія выйшлі з друку ў верасні. Першымі навінкі змогуць патрымаць у руках наведнікі фестываля Pradmova ў Батумі (Грузія), які пройдзе 30.09 – 1.10. Продаж у інтэрнэт-кнігарні Knihauka і на Allegro.pl пачнецца з 3 кастрычніка. Такім чынам, нягледзячы на перашкоды і закрыццё выдавецтва “Янушкевіч” […]

1 vs 8: статыстыка Мінкульту ў сферы кнігадруку

Паводле звестак Міністэрства культуры, у 2022 годзе ў Беларусі агулам надрукавана 8 586 найменняў кніг і брашур агульным накладам 20,13 млн асобнікаў (2,2 кнігі на аднаго жыхара). Сярэдні наклад адной кнігі – 2,35 тысячы. З іх на беларускай мове ў 2022 годзе выпушчана 1 067 найменняў кніг і брашур накладам […]

Антанас Шкема “Белы саван” – Vesna пачынае серыю перакладаў з літоўскай

У пражскім выдавецтве Vesna выйшаў пераклад рамана Антанаса Шкемы “Белы саван”, які часта фігуруе на першым месцы сярод абавязковых да прачытання кніг літоўскай літаратуры. Пераклаў культавы раман, які доўгі час заставаўся недаступны шырокаму колу чытачоў, Сяргей Шупа. Першая прэзентацыя кнігі мае адбыцца на фестывалі Pradmova ў Вільні 14 кастрычніка ў […]