Author: manager

Новы раман Андрэя Федарэнкі пра кінаіндустрыю

Фонд “Камунікат” выдаў новы раман Андрэя Федарэнкі “Сцэнарыст”. Кнігу ўжо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, а першая прэзентацыя выдання чытачам адбудзецца 15 лютага ў Вільні падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”, дзе “Камунікат” будзе анансаваць свае новыя выданні. Дызайн вокладкі зрабіў мастак Артур Вакараў. Раман Андрэя Федарэнкі “Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую […]

Неўзабаве мае з’явіцца новая Мама Му

У сацсетках выдавецтва Koska пасля працяглай паўзы з’явіўся анонс кніжнай навінкі. Гаворка пра кнігу Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста ”Мама Му сумуе” са славутай дзіцячай серыі пра карову і Крумкача. “Зусім новая кніга Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста ”Мама Му сумуе” атрымала ў гэтым годзе ўзнагароду Adlibris як найлепшая дзіцячая […]

У Польшчы перавыдаюць успаміны Ларысы Геніюш

Фонд “Камунікат” і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткі Ларысы Геніюш, якія раней выходзілі з назвай “Споведзь”. Новае выданне будзе называцца “Птушкі бяз гнёздаў”. Кнігу можна проста цяпер замовіць са зніжкай на сайце Kamunikat.shop! Высылка пачнецца пасля 16 лютага. Кніга таксама выходзіла на некалькіх мовах і пад рознымі загалоўкамі — у […]

Выйшаў дэбютны зборнік паэзіі Іллі Кульбіцкага

У выдавецтве Skaryna Press выйшла дэбютная кніга паэта Іллі Кульбіцкага “Хроніка адмаўлення пустаты”, у якую ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў 2017–2024 гадах. Паводле анатацыі, зборнік складаюць тэксты рознага кшталту — ад хронікі грамадскіх падзей і замалёвак з натуры да сатыры, міфатворчасці і гарадскога фэнтэзі — аб’яднаныя адной мэтай: знайсці […]

Чатыры дні паэзіі і музыкі: у Вільні пройдзе паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”

13-16 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць у Вільні маштабны літаратурны форум. На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова з’едуцца музыкі, выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. 13 лютага ў супрацы з Vilnius UNESCO literatūros […]

Беларусы сярод стыпендыятаў прэзідэнта Беластока

У спіс 30 стыпендыятаў прэзідэнта горада Беластока (Польшча) у галіне мастацкай творчасці трапілі беларусы — прадстаўнікі беларускай меншасці Падляшша і дыяспары, пра гэта расказалі на старонцы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Такім чынам, на ўзбагачэнне літаратурнай і інтэлектуальнай прасторы ў 2025 годзе будуць працаваць: аўтарка кніг “Бежанства 1915 года: забытыя […]

Пачынае працу літаратурная школа пры музеі Багдановіча

5 лютага 2025 году ў 19:00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча распачне працу літаратурная школа. Тэма першай сустрэчы — “ТЭКСТ: Творчая майстэрня Максіма Багдановіча”. Ці можна навучыцца пісаць літаратурныя творы?На гэтае пытанне адказаць даволі складана. З аднаго боку, цяжка ўявіць з’яўленне таленавітага тэкста без іскры натхнення, з другога боку, ці […]

Новая лекцыя Ганны Севярынец пра першага беларускага філосафа

Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Тэма новага выпуску “Беларусы і вада. Расклад на будучыню ад Ігната Абдзіраловіча”. Першы беларускі філасофскі тэкст — эсэ “Адвечным шляхам” Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) — аказаў значны ўплыў на […]

Культавы раман Бабкова выйшаў у двух фарматах

Раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” выйшаў у двух фарматах: друкаваным у выдавецтве “Логвінаў” і аўдыякнігай праз выдавецтва Audiobooks.by. Папяровую версію можна купіць тут. Раман пра Адама Клакоцкага — гэта класічная гісторыя посткласічнай беларускай літаратуры, у якой тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. У трэцюю, разгорнутую […]

Кніга-пераможца конкурсу “Шуфлядка” выйшла з друку

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла кніга, якая перамагла ў конкурсе рукапісаў “Шуфлядка” — “Забойства на вуліцы Макаёнка” аўтарства Клёка Штучнага. Анатацыя:У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 году, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў — абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам […]