Author: manager

Pradmova запрашае кожнага на інтэрв’ю, каб удасканаліцца

З дапамогай меркаванняў наведнікаў і гледачоў фэсту каманда Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш яскравымі, а ўмовы правядзення — больш камфортнымі. Калі вы былі на імпрэзах фэсту афлайн альбо глядзелі іх анлайн і гатовыя выказаць сваё меркаванне, Pradmova запрашае вас паразмаўляць […]

10 мая выходзяць прыгоды Бахарэвіча з малюнкамі Вольскага

10 траўня ў выдавецтве “Янушкевіч” выходзіць з друку доўгачаканы авантурны раман Альгерда Бахарэвіча “Капітан Лятучая Рыба”. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу, ілюстраваная знакамітым музыкам Лявонам Вольскім. “Капітан Лятучая Рыба” — прыгодніцкі раман для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці […]

Заканчваецца прыём заявак на прэмію Арсенневай

5 траўня заканчваецца прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай, якой адзначаюцца найлепшыя кнігі паэзіі на беларускай мове. Сёлета маюць выдаць дзве ўзнагароды – за кнігі, выдадзеныя ў 2022 і 2023 гадах. Для ўдзелу ў конкурсе аўтарам трэба запоўніць спецыяльную форму па спасылцы і даслаць электронную версію кнігі разам з вокладкай […]

№4 “Літаратурнай Беларусі” даступны для чытання

Выйшаў красавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У чацвертым нумары 2024 году выданне традыцыйна друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і свежую беларускую прозу. У нумары чытачы знойдуць: КРАСАВІК ПАЭЗІІ: мініанталогія вясновых вершаўЮБІЛЕЙ: да 100-годдзя Паўлюка ВАЗЁРНАГА — артыкул «Горды вой Крывіччыны»ПРОЗА: апавяданне Міхася ЗІЗЮКА «Пацыент»ПРОЗА: іранічны дэтэктыў […]

Кніжныя навінкі для дзяцей ад менскага выдавецтва

Выдавецтва “Папуры” выпусціла некалькі новых кніг для самых маленькіх. Тры з гэтых кніг уяўляюць сабой серыю, разлічаную на развіццё эмацыйнага інтэлекту дзяцей ад сусветна вядомай пісьменніцы і псіхолага Сюзанны Ізерн. Чацвертая — беларуская версія кніжкі-кардонкі Святланы Рабавай. Тры новыя кніжкі Сюзанны Ізерн пераклала Наталля Маслінка. “Лісяня кажа няпраўду”, “Яноцік хоча […]

7 траўня назавуць пераможцу прэміі за найлепшую вокладку

7 траўня ў Варшаве у Музеі Вольнай Беларусі ў 18:00 пачнецца цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава, якой адзначаць найлепшую кніжную вокладку. На цырымоніі будзе абвешчана імя аўтара ці аўтаркі найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 годзе. Спецыяльны госць імпрэзы – Лявон Вольскі, які заспявае песні на вершы Міхала Анемпадыстава. Прэмія заснавана […]

Стартуе продаж кнігі вершаў пра інструменты ад Андрэя Скурко 

Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў польскім Кракаве, паведаміла пра прыбыццё з друкарні накладу новай кнігі. А гэта значыць, як і планавалася, продаж стартуе з 1 траўня. Гаворка пра кніжку-кардонку для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай “Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты”. Кніжка складаецца з 12 гісторый […]

Творы літаратараў з Беларусі і Украіны перакладуць на 13 моў

#FreeAllWords — праект міжнароднай падтрымкі аўтараў, якія крытыкуюць вайну і абараняюць правы чалавека, абвесціў імёны літаратараў, чые творы будуць перекладзены на 13 моў свету. Так, у найбліжэйшы час на сайце перакладчыцкай ініцыятывы ад Еўрапейскай рады пісьменнікаў (European Writers’ Council) з’явяцца пераклады твораў Уладзіміра Някляева, Таццяны Нядбай, Уладзіміра Лобача, Наталіі Матолінэць, […]

У Рамана Абрамчука выйшаў дэбютны зборнік паэзіі

Першая кніга паэта і аўтара песняў Рамана Абрамчука “Вершы для храмаў, сіза, ічу” выйшла ў выдавецтве Hochroth Minsk, якое месціцца ў Берліне. Пра гэтага расказаў выдавец і паэт Дзмітрый Строцаў. У зборнік увайшлі тэксты, напісаныя ў перыяд з восені 2020-га па 2024, прысвечаныя пратэстам, эміграцыі, вайне і палітвязням. Кнігу склала […]

Дзіцячая аповесць Сержа Мінскевіча стала аўдыякнігай

“Кніжны воз” прэзентуе новую аўдыякнігу для дзяцей, гэтым разам была агучаная аповесць Сержа Мінскевіча “Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка”. Кніга апавядае пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў. “Гэта фэнтэзі, з квэстам і экшанам, з паданнямі […]