Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што ў друк аддадзенае новае выданне — анталогія паэзіі нямецкага барока “Калі свет ашалеў…”. Асноўным перакладчыкам выступіў паліглот Лявон Баршчэўскі.
У зборніку змешчаныя вершы вядомых паэтаў барока, якія жылі ў васямнаццатым стагоддзі і пісалі на нямецкай мове — Г.Р. Вэкерліна, М. Опіца, Ф. фон Логау, П. Флемінга, А. Грыфіуса, К. Гофмана фон Грэйфэнберг у перакладзе Лявона Баршчэўскага. У адмысловым дадатку падаюцца два пераклады вершаваных твораў Г.Я.К. фон Грымэльсгаўзэна са спадчыны Васіля Сёмухі.
Грунтоўную прадмову, якая ўводзіць чытача ў свет паэзіі нямецкага барока, напісала прафесарка БДУ Галіна Сініла.
