Сустрэчы з літаратаркамі: Нядбай — у Познані, Цімафеева — анлайн

У жніўні продзе дзве сустрэчы з беларускімі літаратаркамі Таццянай Нядбай і Юляй Цімафеевай. Таццяна Нядбай завітае ў Познань, у тым ліку як выдаўчыня з кніжнымі навінкамі выдавецтва “Полацкія лабірынты”. Юля Цімафеева ўпершыню правядзе анлайн-прэзентацыю сваёй новай паэтычнай кнігі “Кровазварот”.

“Я ўсё ж сабралася з сіламі і вырашыла правесці анлайн-прэзентацыю сваёй апошняй кнігі “Кровазварот”, якая тры месяцы таму выйшла ў варшаўскім выдавецтве “Янушкевіч”. Я раскажу пра саму кнігу, пра гісторыю яе стварэння, пачытаю вершы адтуль, а таксама адкажу на пытанні (калі яны будуць)”, — піша аўтарка і дадае спасылку на трансляцыю на Youtube-канал, дзе ў лайв-чаце ўжо можна задаваць пытанні.

26 жніўня (аўторак)
19.30 (Берлін, Варшава)
20.30 (Менск, Вільня)

А 23 жніўня ў Познані (ужо ў суботу) з 11.00 да14.00 усе ахвотныя запрашаюцца ў MIP (Aleje Karola Marcinkowskiego 11), дзе пройдзе афіцыйнае адкрыццё афлайн-бібліятэкі “Кніжная палічка ў Познані”

У праграме:
– захапляльная гульня “Кніжная вандроўка”
– сустрэча з беларускай паэткай, прэзідэнткай ПЭНа Таццянай Нядбай, якая прэзентуе новыя кнігі выдавецтва “Полацкія лабірынты”, а таксама свае паэтычныя зборнікі.

Партнёр сустрэчы фундацыя MIP просіць зарэгістравацца на імпрэзу. Але ўлічваючы беларускія рэаліі, зрабіць гэта можна пад псеўданімам. Прыйсці можна і без рэгістрацыі.

Для загалоўнай выявы выкарыстаны фота Лукаша Главалы (Łukasz Głowala) і Альгерда Бахарэвіча