У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла ілюстраваная кніга пра род Багдановічаў. Гэтая вялікая і разгалінаваная фамілія бярэ пачатак ў Беларусі, на Ашмяншчыне і праз Літву, Эстонію ды Польшчу сягае ажно Казахстана. У выданні знаходзяцца архіўныя звесткі пра папярэднія пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў. […]
Author: manager
Доўгачаканая “залатая” кніга паэзіі Наталкі Кучмель
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку анансаваная ў ліпені кніга — “Залатое” паэткі Наталкі Кучмель. У кнізе “Залатое” сабраныя найлепшыя паэтычныя тэксты Наталкі Кучмель, у якіх словы ствараюць незвычайныя імпрэсіяністычныя малюнкі, а тонка выпісаныя вобразы раскрываюць уражлівае і крохкае лірычнае “я” аўтаркі, — дзеляцца навіной у сацсетках выдаўчыні. Акрамя вершаў, […]
Pradmova: прыём заявак і даты правядзення фестывалю
Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova 2024 абвяшчае прыём заявак на ўдзел у сёлетніх імпрэзах. Мерапрыемствы фестывалю пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце. Тэма фестывалю ў гэтым годзе — “Між берагамі”. Даты і гарады, дзе мае адбыцца фестываль: Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, выдаўцы, […]
Выходзіць новая кніга Акудовіча
У межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” неўзабаве мае выйсці кніга філосафа і пісьменніка Валянціна Акудовіча “Шолах моўчы”. Як паведамляе Рэформ, у кнізе сабраныя тэксты розных гадоў, а рэалізацыяй займаецца беларускае выдавецтва “Галіяфы” і македонскае Goten Publishing. У кнізе чытачы знойдуць шырокі спектр тэкстаў ад праграмнага эсэ “Прачнуцца ранкам […]
Спісы намінантаў на галоўную паэтычную прэмію за 2022 і 2023 гады
Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруецца найлепшая паэтычная кніга, разгледзела заяўкі за 2022 і 2023 гады і зацвердзіла поўныя спісы намінантаў. Такім чынам, за званне найлепшай паэтычнай кнігі 2022 году, пазмагаецца шэсць выданняў: У сваю чаргу поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай за 2023 год складаецца з 17 кніг. […]
Кузьма Чорны і народны постапакаліпсіс у падкасце “Спіс на лета”
У чарговым выпуску літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра паэмы Кузьму Чорнага і ягоныя творы “Пошукі будучыні” і “Млечны шлях”. “Пошукі будучыні” і “Млечны шлях” — раманы, створаныя пісьменнікам, якому пасля трыццатых ужо не было чаго баяцца. Шматмерныя, стылістычна дасканалыя тэксты, […]
У Чэрвені праходзіць выстава графікі Валерыя Славука
З 15 па 30 жніўня Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей запрашае наведаць выставу графікі выбітнага беларускага мастака Валерыя Славука. Куратаркай выставы выступіла Ала Зміёва. Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца 20 жніўня. Пачатак у 17:30. Валерый Славук — беларускі графік, педагог, прафесар. Нарадзіўся 7 красавіка 1947 году, мястэчку Коханава Талачынскага раёну на Віцебшчыне. У 1977 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. […]
Анонс: раман “Марсіянін” Эндзі Уіра з’явіцца па-беларуску
У верасні гэтага году выйдзе пераклад знакамітага раману амерыканскага пісьменніка Эндзі Уіра “Марсіянін”. Фантастычная гісторыя мае з’явіцца адразу ў трох фарматах: папяровым, электронным і ў якасці аўдыякнігі. Пераклад і выданне гэтага бэстсэлера сусветнай фантастыкі сталі магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы (АБА), выдавецтва Gutenberg Publisher і праекту Audiobooks.by, расказалі […]
Выйшла аўтабіяграфічная кніга Сяргея Дубаўца
У пражскім выдавецтве Vesna выйшла з друку новая кніга пісьменніка і журналіста Сяргея Дубаўца “Занзібар”з падзагалоўкам “Сталенне маладой душы”. Такой навіной падзяліўся ў фэйсбуку сам аўтар. “Як распавесці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат персанажаў і сюжэтаў […]
Беларусы Амерыкі дапамаглі віленскай “Чытальні”
Беларуская фундацыя Крачэўскага перадала ў кнігазбор “Чытальні”, якая месціцца ў віленскім Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча, калекцыю выданняў паваеннай эмігранцыі. Многія з перададзеных кніг з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю. Кнігі ўжо знайшлі месца на паліцах бібліятэкі і іх можна браніраваць у анлайн-каталозе на адмысловым сайце Сytalnia.com. Каманда “Чытальні” запрашае дакрануцца да сапраўдных […]