Больш за тыдзень працягнецца дзіцячы кніжны фэст у Кракаве

З 27 чэрвеня па 5 ліпеня ў Кракаве пройдзе вялікі фестываль дзіцячай кнігі. Арганізатары фэсту — ініцыятыва “Кніжны вырай” — абацаюць майстар-класы, сустрэчы з пісьменнікамі і пісьменніцамі, тэатр, выставу, чытанні і многае іншае.

Што чакае наведнікаў?

Сены памяшкання, дзе будзе праходзіць фэст, аздобіць выстава твораў, створаных беларускімі мастакамі і мастачкамі. На ўласныя вочы можна будзе пабачыць ілюстрацыі Волі Кузьміч, Андруся Такінданга, Эльгі Паповай, Кацярыны Першынай і Марыі Платонавай.

У межах фэсту пройдуць творчыя заняткі па агучцы аўдыёбукаў, стварэнні коміксаў і ілюстрацый у розных тэхніках. Таксама можна будзе пазнаёміцца з пісьменнікамі і пісьменніцамі, а таксама паглядзець цікавыя спектаклі для дзяцей і дарослых. 

Падчас адмысловых лекцый, які будуць праходзіць анлайн і афлайн пойдзе гаворка пра тое, што такое інклюзіўная літаратура і як абраць кніжкі па ўзросце.

А для самыых актыўных, тых, хто наведае ўсе падзеі ў межах фестываля, арганізатары абяцаюць прыемныя падарункі.

З поўнай праграмай фестывалю можна пазнаёміцца на адмысловым сайце, там жа можна зарэгістравацца на ўсе мерапрыемствы або выбраць канкрэтныя пункты праграмы.

Усе падзеі фэсту пройдуць па адрасе: “Прастора” ul.Mikolajska 4/6, Kraków
Уваход бясплатны