Інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат” выпусціла новае электроннае выданне: кнігу філосафа Алеся Анціпенкі “Адвайта Веданта на далоні”.
Кніга – вынік рэфлексіі і медытацыі над сутнасцю Адвайта Веданты, рэлігійнага і філасофскага вучэння, якое базуецца на старажытнаіндыйскіх сакральных тэкстах Упанішады. Цэнтральным для кнігі з’яўляецца аналіз двух класічных твораў – Дрг Дршйя Вівека і Мандукйя-упанішад. Некаторыя ідэі Адвайта Веданты тлумачацца праз параўнанне іх з адпаведнымі ўяўленнямі эўрапейскай філасофіі, навукі альбо хрысціянства.
Спампаваць кнігу можна на сайце інтэрнэт-бібліятэкі.