У продажы з’явіліся новыя выданні серыі “Галерэя чалавечай думкі”. Следам за “Паэтыкай” Арыстотэля на паліцу сталі кніга Георга Гегеля “Вучэнне аб паняцці і філасофская энцыклапедыя” і дыялог Платона “Філеб”.
З анатацый: “У адным са сваіх позніх дыялогаў «Філеб», яго аўтар, знакаміты старагрэцкі філосаф Платон (427 — 347 гг. да н. э.) шукае адказу на пытанні, які лад жыцця лічыць найлепшым, якое месца ў іерархіі жыццёвых каштоўнасцяў павінна заняць асалода, а якое — розум, развага і пазнанне.”
“Геарг Вільгельм Фрыдрых Гегель (1770 — 1831) — выбітны мысляр, прадстаўнік нямецкай класічнай філасофіі, стваральнік сістэматычнай тэорыі дыялектыкі на падставе аб’ектыўнага ідэалізму. Праца, змешчаная ў гэтым выданні, уяўляе сабою частку лекцыйнага курса, які філосаф чытаў з 1808 па 1816 г. у гімназіі «Эгідыен» у Нюрнбергу.”
Кнігі, перакладзеныя Лявонам Баршчэўскім, ужо можна купіць на сайце kniger.by