Фрагмент “Па што ідзеш, воўча?” у літоўскім часопісе

У адзінаццатым нумары літоўскага літаратурнага часопіса “Metai” выйшаў фрагмент аповесці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” (Ko ieškai, vilke?) у перакладзе на літоўскую мову Юргіты Яспаніце (Jurgita Jasponytė).

На сайце часопіса можна азнаёміцца з поўным зместам гэтага і папярэдніх нумароў.

фота facebook.com

Аповесць “Па што ідзеш, воўча?” ужо была перакладзена ці перакладаецца на некалькі еўрапейскіх моў. Сярод іншага ёсць нямецкае выданне ў перакладзе Ціны Вюншманчэшскае выданне ў перакладзе Макса Шчура, таксама Малгажата Бухалік працуе над перакладам кнігі на польскую мову. Летам выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што аповесць Евы Вежнавец перакладзена на нарвежскую мову Марынай Хобель для выдавецтва Existenz.