Выдавецтва “Папуры” перавыдала класічны раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” у перакладзе Анатоля Бутэвіча. У творы ўзнімаюцца тэмы маральнай адказнасці і ўмення чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, вернасці роднай зямлі і бацькоўскаму дому, кахання і праблемы пакаленняў. “Маладая шляхцянка Юстына жыве ў маёнтку свайго дзядзькі, заможнага […]
Tag: проза
Журы падвяло вынікі конкурсу “Экслібрыс”
Паводле рашэння журы пераможцай штогадовага літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага сёлета да 150-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) становіцца Маргарыта Ёхансан (за найлепшы твор у жанры аўтарскай казкі). Паводле ўмоваў конкурсу твор Маргарыты Ёхансан выйдзе асобнай кнігай. Творы іншых адзначаных журы ўдзельнікаў Валянціна Вяркеева (за найлепшы празаічны твор) і Алены Варанец (за найлепшую […]
Выходзіць кніга Сяргея Сурыновіча пра віцебскіх падлеткаў
Сяргей Сурыновіч напісаў зборнік псіхалагічных апавяданняў пра віцебскіх падлеткаў “Нулявы мерыдыян”. Кніга неўзабаве выйдзе з друку, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў. Кніга ілюстраваная, змяшчае 10 апавяданняў. Рэдактаркай выступіла Крысціна Курчанкова. Героі кнігі — кіберспартсмены, блогеры, мастакі камп’ютарнай графікі — жывуць заціснутымі ў вакуум сацыяльных сетак і бацькоўскіх чаканняў, але… “Сапраўднае жыццё […]
“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай новы нумар
Выйшаў новы нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№10, 2026), у якім чытачы знойдуць прозу Максіма Жука і Адама Глобуса, эсэ Алеся Гібок-Гібоўскага, вершы Алены Ніякоўскай і Веры Буланда, а таксама ўспаміны, памфлет і навіны літаратурнага замежжа. Прапануем азнаёміцца са зместам нумара: ПАМФЛЕТ: «Кароткая лекцыя пра нацыянальную ідэю» Віктара САЗОНАВАПАМЯЦЬ: аповед «Гевад і Клінцэвіч» […]
Навошта дачытваць “Падземныя пераходы” Бахарэвіча? Яны цікавейшыя, чым здаюцца
Празаік Цімур Кудзеліч прачытаў новы раман Альгерда Бахарэвіча і дзеліцца сваімі ўражаннямі. Пішу гэты тэкст з аблогі, залез у бліндаж з ноўтбукам. Уверсе ўсе толькі й крытыкуюць Бахарэвіча і ягоны новы раман “Падземныя пераходы”. Прынамсі, я чую толькі адмоўныя водгукі. Крытыкуюць за кан’юнктурнасьць, за пошласьць, за нуднасьць. Ды я і […]
Дубавец чытае новую кнігу Максіма Знака “Каланісты” — падкаст
У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае пра турэмную літаратуру цяперашніх часоў, чытаючы кнігу Максіма Знака “Каланісты”. Кінематаграфічнасць, горкая дасціпнасць, афарыстычнасць, нявыдуманая абсурднасць сістэмы і спроба паглядзець на наваколле як на літаратурную прыгоду. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Палітвязень Уладзь Лабковіч пасьля […]
Дзявяты том Збору твораў Янкі Брыля ўжо ў продажы
У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў дзявяты том (з дзесяці запланаваных) Збору твораў Янкі Брыля (1917—2006). Кніга была падрыхтаваная Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. “Дзявяты том Збору твораў Янкі Брыля склалі эсэ, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, інтэрв’ю, рэцэнзіі, выступленні і […]
Дзве часткі рамана “Хвілінка” Бабкова перавыдалі пад адной вокладкай
Пабачыла свет новае выданне “Хвілінкі” Ігара Бабкова — цяпер пад адной вокладкай дзве часткі з дадаткам у выглядзе “Трох размоў на Лютэранскай горцы”. “Хвілінка” — гэта раман-успамін, раман-утопія, раман-прытулак. Гісторыя пра менскую кавярню, што існавала ў 80-х, але не прамінула разам з эпохай. Вырашыла застацца: са сваімі наведвальнікамі, іх мроямі, […]
Стартуе набор на Школу маладога пісьменніка — падаць заяўку
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў рады абвесціць новы набор у Школу маладога пісьменніка. Школа працуе з 2012 году як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама […]
У перакладзе на беларускую мову выйшаў раман пра Браслаў
У выдавецтве “Папуры” выйшаў дэбютны раман пісьменніцы Хелены Пабяржынай “Ўалсарб”, які апавяае пра горад Браслаў і рэальныя гістарычныя падзеі ў жанры “магічны рэалізм”. У цэнтры твору — дзяўчынка, якая ўвесь час гуляе са словамі. Яна жыве ў свеце, які стварыў для яе Пан Бог Дзед. Дзяўчынка цікаўная і самотная. Імаверна, […]





