Tag: Літва

Падарожжы Юргіса Кунчынаса

Раман “Туўла” Юргіса Кунчынаса — адзін з самых яскравых твораў літоўскай літаратуры ХХ стагоддзя. Кніга распавядае пра фатальнае каханне, блуканні па старых віленскіх вуліцах у пошуках шчасця, багемнае жыццё познесавецкай эпохі, і, канечне, пра Зарэчча — самае галоўнае віленскае месца ў рамане, цэнтр аўтарскага сусвету, перакрыжаванне усіх шляхоў і накірункаў. […]

Фрагмент “Па што ідзеш, воўча?” у літоўскім часопісе

У адзінаццатым нумары літоўскага літаратурнага часопіса “Metai” выйшаў фрагмент аповесці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” (Ko ieškai, vilke?) у перакладзе на літоўскую мову Юргіты Яспаніце (Jurgita Jasponytė). На сайце часопіса можна азнаёміцца з поўным зместам гэтага і папярэдніх нумароў. Аповесць “Па што ідзеш, воўча?” ужо была перакладзена ці перакладаецца на некалькі […]

Сустрэча з Сяргеем Календам — 30 жніўня

У пятніцу віленскі кніжны клюб пры “Чытальні” ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus g. 20) абмяркуе з Сяргеем Календам яго новую кнігу “Стрыжэ і піша”. Лёгкія і цікавыя тэксты ў зборніку даюць унікальную магчымасць убачыць рэчаіснасць вачыма пісьменніка, які адначасова ёсць экспертам цырульніцкай справы: “Ужо шмат гадоў я пішу […]

У Вільні пакажуць архіўныя тэлеперадачы Тацяны Сапач

26 жніўня, у дзень нараджэння Тацяны Сапач, паэткі і стваральніцы беларускай тэлевізіі ў Літве, адбудзецца фестываль яе перадач пра знакамітых і проста цікавых людзей. Доўгія гады Сапач вяла на Літоўскім Тэлебачанні сталую праграму пра мясцовых беларусаў пад назвай “Віленскі сшытак”, дзе запісвала інтэрв’ю і каментары, рабіла дакументальныя фільмы і матэрыялы […]

Хадановіч і Шпарага трапілі ў літоўскі топ найлепшых перакладных кніг 2023

Літоўскі навіновы партал 15min.lt падводзіць кніжныя вынікі 2023 году. У топ найлепшых перакладных кніг трапілі дзве, напісаныя беларускімі аўтарамі Вольгай Шпарагай і Андрэем Хадановічам. Любы ахвотны можа паўдзельнічаць у народным галасаванні. Кніга Вольгі Шпарагі “У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі” (Olga Šparaga „Revoliucijos veidas moteriškas: Baltarusijos atvejis“) удзельнічае ў намінацыі […]