Пісьменнік Андрэй Горват напісаў і выдаў новую кнігу пра нараўлянскі палац, аднаўленнем якога ён займаўся пэўны час. Кніга найбліжэйшым часам мае з’явіцца ў Вільні, Беластоку, Варшаве, Гданьску і Познані. “Кніга пісалася ў розныя гады, пачынаючы з 2021-га. Некалькі разоў я перарываў працу над ёй, думаючы, што яшчэ не гатовы расказаць […]
Month: май, 2025
Аўтар і перакладчык прэзентуюць чэскі раман па-беларуску ў Варшаве
Выходзіць з друку кніга чэскага аўтара Мілаша Урбана “Сямікасцелле. Гатычны раман з Прагі”. Пра гэта расказаў у сацсетках перакладчык Сяргей Сматрычэнка, які перастварыў кнігу на беларускай мове, а таксама анансаваў прэзентацыю рамана ў Варшаве. “Доўгіх 7 гадоў у мяне не выходзіла кніжных перакладаў. Я ўжо прызабыў тое адчуванне, калі трымаеш […]
Творчая рэзідэнцыя ў Вільні
Літоўскі саюз пісьменнікаў (Lietuvos rašytojų sąjunga) пры падтрымцы гарадаскіх уладаў запрашае пісьменнікаў і перакладчыкаў на творчую рэзідэнцыю ў Вільні. Да ўдзелу запрашаюцца літаратары (пісьменнікі і перакладчыкі). Перавага будзе аддавацца тым, у каго праект звязаны з Літвой або Вільняй. Сама рэзідэнцыя месяцовая, у выпадку запрашэння можна будзе абраць верасень ці кастрычнік […]
Маляваныч агучыў уласныя казкі для “Кніжнага Возу” (слухаць)
Актор Аляксандра Ждановіч, вядомы пад псеўданімам Маляваныч, ад нядаўняга часу пачаў пісаць казкі для дзяцей. Цяпер, дзякуючы супрацы з “Кніжным Возам”, гэтыя казкі выйшлі ў аўдыяфармаце. Чытае сам аўтар. Першая гісторыя з назвай “Наадваротны хлопчык” апавядае пра намаляваную на аркушы папер сям’ю: маму, тату і хлопчыка. Але хлопчык быў намаляваны […]
Філіпенка едзе з раманам “Слон” у Польшчу, Літву і не толькі
Саша Філіпенка едзе ў тур па гарадах Еўрасаюза з новым антываенным раманам “Слон”. Беларускі пераклад кнігі выходзіць у Gutenberg Publisher і старт продажаў гэтага выдання пачнецца на Варшаўскім кніжным кірмашы 17 траўня. Расейскамоўнае выданне выходзіць у Рызе ў канцы траўня. Рыхтуецца пераклад на нямецкую мову. У Лондане прафесійны тэатр пачаў […]
24 траўня абвесцяць пераможцу Прэміі Арсенневай
24 траўня ў Варшаве адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі імя Наталлі Арсенневай, якая ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу. Сустрэча пройдзе ў форме паэтычнага пікніка. Пачатак у 16:00, а сама цырымонія ў16:30. Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве: ul. Dożynkowa 6a Што чакае гасцей: – Чытанне вершаў фіналістак і фіналістаў– Жывое музычнае […]
У тэатры лялек пакажуць спектакль паводле Быкава
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек анансаваў новы спектакль з назвай “Хутар” рэжысёра Яўгена Карняга, які ёсць пераасэнсаваннем аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”. Першыя паказы чакаюцца ў дваццатых чыслах чэрвеня. “Нарэшце дзелімся з вамі доўгачаканай навіной! — паведамляюць у сацсетках тэатра. — У нашай афішы з’явіцца новы спектакль “ХУТАР”, які стане вобразным […]
Праграма беларускага стэнду на Варшаўскім кірмашы
Інстытут беларускай кнігі, з ініцыятывы якога на Варшаўскім кніжным кірмашы (15—18 траўня) будзе працаваць салон беларускіх незалежных выдаўцоў, падзяліўся праграмай падзеяў на стэндзе. 🔴 15.05, чацвер 14.00—15.00 Старт продажаў кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога” і аўтограф сесія (выдавецтва “Połackija łabirynty”) 17.00—17.40 Аўтограф-сесія адной з аўтарак “Белай кнігі: Дапаможніка па […]
Дэбютны раман Шчура ўпершыню выйшаў на паперы
Новая выдавецкая ініцыятыва SayBeat упершыню выдала друкам дэбютны раман Макса Шчура “Там, дзе нас няма”, які аўтар напісаў яшчэ ў 2004 годзе і публікаваў у электроннай версіі. Новае выданне дапоўненае аўтарскімі рэфлексіямі “Адказы без пытанняў” і “Палімпсест 2022”, параўнальнай табліцай папярэдніх версій рамана і выбранымі чытацкімі водгукамі. Акрамя аўтарскага правапісу, заснаванага на […]
Беларускі музей у Вільні аблічбоўвае ўнікальны кніжны збор
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча падзяліўся грунтоўнымі планамі па пераводзе кніг з бібліятэкі ў лічбавы фармат у межах праекту “Баркулаб”. Сярод першых аблічбаваных кніг “Беларускі спеўнік” Станіслава Станкевіча і паэма Лявона Случаніна. Праект рэалізуецца ў супрацы з інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат”, менавіта на сайце Kamunikat.org, можна будзе знайсці ўсе адсканаваныя ўнікальныя […]