Month: красавік, 2025

Выйшаў паэтычны зборнік Алеся Стружко

У выдавецтве “Логвінаў” пабачыла свет навінка — зборнік вершаў Алеся Стружко “Камякі”. Кніга складаецца з 50 вершаў. Аўтар называе іх “камякамі” і тлумачыць гэта тым, што кожны тэкст, перад з’яўленнем “прайшоў цярністы шлях ад сэрца да горла”. “…Словы не хацелі бачыць гэты свет, але з натугаю ўпалі на паперу і загаварылі. […]

Доўгі спіс намінантаў на паэтычную прэмію

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруецца найлепшая паэтычная кніга, вызначыла доўгі спіс намінантаў, паведамляе Беларускі ПЭН. Доўгі спіс (у алфавітным парадку): 1. «Момант цішыні» — Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);2. «Амаль» — Вера Бурлак (выдавецтва «hochroth Minsk»);3. «Пад асобнымі коўдрамі» — Вольга Гапеева (выдавецтва «Skaryna Press»);4. «Аранжавы» […]

Gutenberg анансуе прыгодніцкі раман для падлеткаў

Выдавецтва Gutenberg Publisher падзялілася навіной пра хуткі выхад з друку навінкі — кнігі “Вера — дачка флібусцьера” Валянціна Вяркеева. Прыгодніцкі раман з’явіцца 20 траўня, а пакуль можна перадзамовіць кнігу праз сайт выдавецтва. Вокладку для рамана намалявала Марыя Платонава. Анатацыя: “Што, як звычайную дзяўчынку зрабіць дачкой капітана піратаў, а пасля кінуць […]

Выйшла новая кніга паэта і мастака Андрэя Бурсава

У выдавецтве Skaryna Press выйшла трэцяя паэтычная кніга паэта і мастака Андрэя Бурсава з назвай “Сонм-Трава”. Выданне склалі тэксты з папярэдніх зборнікаў, новыя вершы і тэксты, якія на працягу гадоў заставаліся раскіданыя па сеціве, вершы, напісаныя па-ангельску, і пераклады з розных моваў. “Новая кніга Андрэя Бурсава атрымалася шакавальным, неапісальнай прыгажосьці […]

Gutenberg анансуе кнігу пра дыназаўра ад Андрэя Скурко

У выдавецтве Gutenberg Publisher мае выйсці новая кніга для дзяцей ад творчага тандэму Андрэя Скурко і мастачкі Волі Кузміч. Старт продажаў плануецца на 16 траўня і пачнецца ў межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве. “Кніга друкуецца ўжо! <…> Вокладку ўжо рассакрэчваю. Трэцяя кніга ў нашай калабарацыі з Андрэем Скурко — «Як […]

Аўдыякніга “Па што ідзеш, воўча?” — на ўсіх пляцоўках

Твор Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” быў агучаны “Еўрарадыё” яшчэ некалькі гадоў таму, але цяпер яго можна паслухаць на любой зручнай лічбавай пляцоўцы. Дыстрыб’ютарам гэтай аўдыякнігі стаў рэсурс Audiobooks.by. “Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, […]

Янушкевіч купіў правы на выданне двух важных твораў

Па-беларуску мае выйсці легендарны раман Гюнтэра Граса “Бляшаны барабан” і зусім свежы ды актуальны твор польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха “Нуль”, які пабачыў свет 26 лютага 2025 году. Пра набыццё правоў на гэтыя выданні паведаміла выдавецтва “Янушкевіч”.  Перамовы з праваўладальнікамі пра выданне Гюнтэра Граса доўжыліся амаль год. І вось цяпер перакладчык […]

Перадзамова на “Пашпарт вандроўніка па Беларусі”

Выдавецтва “Колоград” падрыхтавала да друку адметнае выданне — “Пашпарт вандроўніка па Беларусі”, які ўяўляе сабой асабісты турыстычны дакумент, у якім можна адзначаць кожнае месца, наведанае падчас падарожжаў па краіне.  Унутры “дакумента” — топ-65 унікальных лакацый:  замкі, сядзібы, храмы, прыродныя помнікі  і іншыя выбітныя мясціны. За кожнае наведанае месца ўладальнікі “пашпарту” атрымліваюць спецыяльны […]

Папаўненне ў філасофскай серыі “Галерэя чалавечай думкі”

У серыі “Галерэя чалавечай думкі”, якая апошнімі часамі выходзіць у выдавецтве Рамана Цымберава, папаўненне — твор філосафа Анры Брэгсона “Смех. Эсэ пра значэнне камічнага”. Пераклад Змітра Коласа. З анатацыі: Анры Бэргсон (1859–1941) — адзін з найбуйнейшых філосафаў XX стагоддзя, прадстаўнік інтуітывізму і філасофіі жыцця, сябар Французскай акадэміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па […]

Красавіцкі нумар “Літаратурнай Беларусі” (PDF)

Выйшаў красавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім у традыцыйных рубрыках чытачы знойдуць успаміны пра сяброўства Барадуліна і Калесніка, прозу Міхася Зізюка, вершы ад Ірыны Хадарэнкі, Уладзіміра Васька, Вольгі Грыдзюшкі, а таксама крытыку ажно на тры кніжныя навінкі ды многае іншае. ЗМЕСТ ЗГАДКІ: два эсэ Кастуся ЦВІРКІ пра пісьменнікаў Васіля ВІТКУ […]