Выдавецтва “Колоград” падрыхтавала да друку адметнае выданне — “Пашпарт вандроўніка па Беларусі”, які ўяўляе сабой асабісты турыстычны дакумент, у якім можна адзначаць кожнае месца, наведанае падчас падарожжаў па краіне.
Унутры “дакумента” — топ-65 унікальных лакацый: замкі, сядзібы, храмы, прыродныя помнікі і іншыя выбітныя мясціны. За кожнае наведанае месца ўладальнікі “пашпарту” атрымліваюць спецыяльны штамп.
У аснове дызайну “Пашпарта вандроўніка па Беларусі” — сярэднявечныя гравюры і ілюстрацыі выкананыя беларускімі мастакамі. “Пашпарт” зроблены так, каб натхняць на вандроўкі, праходжанне квэстаў, збор прызоў, а праз гэта — адкрываць Беларусь з новага боку.
Перадзамовіць можна праз адмысловую форму.