Выдавецтва Gutenberg Publisher падзялілася навіной пра хуткі выхад з друку навінкі — кнігі “Вера — дачка флібусцьера” Валянціна Вяркеева. Прыгодніцкі раман з’явіцца 20 траўня, а пакуль можна перадзамовіць кнігу праз сайт выдавецтва.
Вокладку для рамана намалявала Марыя Платонава.
Анатацыя:
“Што, як звычайную дзяўчынку зрабіць дачкой капітана піратаў, а пасля кінуць у шторм ля берагоў нейкай паўднёвай краіны, высадзіць на бязлюднай выспе і выправіць на пошукі таты? І ў памочнікі ёй вызначыць двух іншапланетнікаў, адзін з якіх кот, а другі — кіт (хоць і не зусім)?
У гэтай кнізе безліч галавакружных прыгод, паміж якімі аўтар схаваў “сакрэцікіˮ: напрыклад, спосаб пабудовы паравой машыны. Калі гатовы да падарожжа, таямніц і нечаканых сяброў — далучайся!”
Перадзамовіць кнігу — gutenbergpublisher.eu.