Кацярына — кніжная блогерка, аўтарка інстаграм-блога “Кніжныя размовы”. У сваім пабліку Кацярына піша пра беларускія кнігі, якія яна чытае альбо слухае сама і са сваімі дзецьмі. З нагоды пяцігоддзя блога мы пагутарылі пра беларускамоўныя выданні для дзяцей і дарослых у 2025 годзе, дзе і як іх знаходзіць, і чаму так […]
Month: красавік, 2025
Дзіцячае выдавецтва Koska запусціла сайт з электронкамі
Выдавецтва Koska, якое спецыялізуецца перадусім на выданні скандынаўскай літаратуры для дзяцей, запусціла сайт www.koskabooks.com, праз які можна купіць кнігі ў электронным выглядзе і чытаць дзеткам на планшэце, кампутары ці тэлефоне. У даробку выдавецтва 28 кніг, але атрымаць электронную версію можна 19-ці з іх. “Пакуль набыць можна не ўсе кнігі, але […]
Найлепшы раман Вольгі Такарчук выйшаў па-беларуску
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшаў раман “Кнігі Якуба” нобелеўскай лаўрэаткі Вольгі Такарчук у перакладзе на беларускую мову. Перастварыла адзін з найважнейшых твораў сучаснай польскай літаратуры Марына Шода. “Нядаўна польскія чытачы прызналі гэты раман найлепшай кнігай першай чвэрці ХХІ стагоддзя. На момант з’яўлення беларускага выдання твор перакладзены на пятнаццаць моў, а колькасць […]
У Менску з’явіцца стылёвы “Сад вершаў”
У Маскоўскім раёне Менску адну з зонаў адпачынку ператвораць на “Сад вершаў”, які з’явіцца ў межах вул. Алібегава, вул. Л. Сапегі, вул. Я. Брыля і пр. Дзяржынскага. Пра гэта расказалі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна, піша Onliner.by. Цягам наступных двух гадоў 43 гектары неўладкаванай тэрыторыі плануюць прывесці ў належны выгляд у […]
Пачынае працу ініцыятыва “Кніжны Магістрат”. Што гэта?
Ініцыятыва “Беларускія Магістраты” запускае новы фармат — “Кніжны Магістрат”, задача якога акумуляваць рэсурсы і спрыяць развіццю беларускага кніжнага рынку ў доўгатэрміновай перспектыве. Магістрат — гэта суполка ахвярадаўцаў, якія дамаўляюцца цягам канкрэтнага перыяду вызначанаю сумаю грошай падтрымліваць перспектыўны праект беларускай справы альбо дапамагаць развязанню пэўнай праблемы. Удзельнікі магістрату выбіраюць ініцыятыву, арганізацыю ці мэнэджара/мэнэджарку, […]