У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў пераклад на беларускую мову мезаамерыканскага міфалагічна-эпічнага твору “Попаль-Вух: Кніга Супольнасці і Роду”. Аўтар перакладу — Лявон Баршчэўскі.
Міфалагічна-эпічны твор “Попаль-Вух”, складзены ў сярэдзіне XVI стагоддзя ананімнымі прадстаўнікамі народа майя-кічэ, насельнікамі сённяшняй горнай Гватэмалы, належыць да зусім нешматлікіх ацалелых помнікаў літаратуры карэнных народаў Амерыкі. Беларускі пераклад гэтага твору грунтуецца на выніках найноўшых даследаванняў, прысвечаных яго расшыфроўцы і інтэрпрэтацыі навукоўцамі Амерыкі і Еўропы.
Кніга ўключае разгорнутыя каментары і ўступнае слова да беларускіх чытачоў, напісанае літаратуразнаўцам з ЗША доктарам Аленам Крыстэнсанам.
Замовіць можна па спасылцы ў інтэрнэт-кнігарні Kniger.by з перасылкай па усім свеце. Таксама можна купіць у Менску ў “Акадэмічнай кнізе” і краме ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая). Магчыма кур’ерская дастаўка па Менску, кошт дастаўкі 8 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.